Мінскі павет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
 
== Гісторыя ==
Па далучэнні да [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў 1793 годзе [[Менскі павет|аднайменны павет]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] быў скасаваны, у 1795 годзе адноўлены ў меншых памерах і ўключаны ў Мінскае намесніцтва. З 12 снежня 1796 года ў Мінскай губерні, да Мінскага павета далучаныя часткі скасаваных [[Вілейскі павет (Расійская імперыя)|Вілейскага]] і [[Нясвіжскі павет (Расійская імперыя)|Нясвіжскага]] паветаў. Тэрыторыі павета складала каля 4,5 тыс кв вёрст (каля 5 тыс км²), статус мястэчкаў захавалі [[Астрашыцкі Гарадок|Астрошыкі Гарадок]] (Гарадок-Тышкевіцкі), [[Бяларучы|Бяларуч]], [[Дуброва|Дубровы]], [[Заслаўе]], [[Івянец]], [[Камень]], [[Дзяржынск|Койданаў]], [[Мікалаеўшчына (значэнні)|Мікалаеўшчына]], [[Пяршаі|Пяршай]], [[Ракаў (Валожынскі раён)|Ракаў]], [[Рубяжэвічы]], [[Саламярэцкі Гарадок]] (Гарадок-Хмарынскі), [[Самахвалавічы (аграгарадок)|Самахвалавічы]], [[Свержань (Рагачоўскі раён)|Свержань]], [[Слабодка]], [[Стоўбцы]]{{Sfn|Насевіч В.|1999|с=191}}.
 
У сярэдзіне XIX стагоддзя з павеце 808 сёл і вёсак, 246 засценкаў і іншых дробных паселішчаў. Насельніцтва ў 1816 годзе было каля 92 тысяч чалавек (у тым ліку 15 тысяч шляхты), у 1857 годзе — каля 121 тысячы чалавек (з іх 23,5 тысячы ў Мінску), у тым ліку каля 57 тысяч праваслаўных, 54 тысячы католікаў, 15 тысяч яўрэяў. Меліся 41 царква, 19 касцёлаў, 2 евангельскія царквы, 23 сінагогі, 1 мячэць, больш за 300 панскіх маёнткаў{{Sfn|Насевіч В.|1999|с=191}}.
Радок 13:
У 1861 годзе тэрыторыя Мінскага павета падзелена на воласці, пасля пераразмеркавання ў 1864—1866 гадах іх было 19: Астрошыцка-Гарадоцкая, Бяларуцкая, Вялікасельская, Заслаўская, Засульская, Івянецкая, Койданаўская, Крывіцкая (у 1869 годзе перайменавана ў Дуброўскую, скасаваная ў 1872 годзе), Пяршайская, Ракаўская, Рудзіцкая (пазней скасаваная), Самахвалавіцкая, Свержанская (часова ўключаная ў Стаўбцоўскую ў 1876 годзе), Сеніцкая, Сёмкаўская (Сёмкава-Гарадоцкая), Слабодская, Старасельская, Стаўбцоўская. У 1878 годзе замест Вялікасельская і Слабодскай утвораная Рубяжэвіцкая, у 1898 годзе з Самахвалавіцкай вылучана Крупіцкая воласць (пазней перайменаваная ў Станькаўскую), пасля аднаўлення Свержанскай у Мінскім павеце стала 16 валасцей{{Sfn|Насевіч В.|1999|с=191}}.
 
У 1920 годзе Свержанская воласць перададзеная [[Нясвіжскі павет (БССР)|Нясвіжскаму павету]]. Паводле [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага мірнага дагавора 1921 года]] заходняя частка павета (Засульская, Івянецкая, Пяршайская, Ракаўская, частка Рубяжэвіцкай і Стаўбцоўскай валасцей) адышлі да [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]]. Замест іх у Менскі павет уключаны Магілянская воласць Нясвіжскага павета, Радашковіцкая і Хацечынцкая воласць Вілейскага павета. У 1923 годзе Рубяжэвіцкая воласць перайменаваная ў Вялікасельскую{{Sfn|Насевіч В.|1999|с=191}}.
 
Менскі павет скасаваны [[17 ліпеня]] [[1924]] года, асноўная яго частка ўключаная ў [[Менская акруга|Менскую акругу]], частка Магілянскай воласці — у [[Слуцкая акруга|Слуцкую]]{{Sfn|Насевіч В.|1999|с=191}}.
 
== Вядомыя асобы ==