Аповесць мінулых часоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: афармленне
вікіфікацыя
Радок 3:
Традыцыйна лічыцца складзеным манахам [[Нестар|Нестарам]] у [[Кіеў|Кіеве]] ў [[XII стагоддзе|XII]] ст.(каля 1113 г.) Апісвае гісторыю Русі з [[IX стагоддзе|IX]] па XIII стагоддзе. Збор гэты вядомы ў складзе шэрагу іншых летапісных збораў, якія захаваліся ў спісах, з якіх лепшымі і найбольш старымі з'яўляюцца [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскі]] [[1377]] (2-я рэдакцыя АМЧ) і [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскі]] 1420-х (3-я рэдакцыя АМЧ). Летапіс увабраў у сябе вялікую колькасць аповесцяў, легенд, вусных паэтычных паданняў аб розных гістарычных асобах і падзеях пачатковай гісторыі Русі. Даследчыкі [[XVIII стагоддзе|XVIII]] - [[XIX стагоддзе|XIX]] стст. лічылі Нестара першым летапісцам, а АМЧ - першым летапісам на Русі, але больш дасканалае вывучэнне паказала, што існавалі летапісныя зборы, якія папярэднічалі АМЧ, а сама аповесць не з'яўляецца адзіным творам.
 
«Аповесць» апісвае падзеі ўсяго рэгіёну, дзе ў тыя часы жылі ўсходнія славяне і балты. Твор дзеліцца на дзве часткі. Першая — без храналогіі — вядзе аповед ад часоў біблейскага прабацькі Ноя, які адзіны са сваёй сям'ёй выратаваўся ў каўчэгу пасля Сусветнага Патопу. Сыны Ноя — Сім, Хам, Афет (Яфет) — раздзялілі паміж сабоюсабой ўсю вызваленую ад вады зямлю. Славяне з'яўляюцца нашчадкамі Афета: яны, як і грэкі, германцы, балты, належаць да агульнай сям'і еўрапейскіх народаў.
 
Нестар цікавіцца лёсам славянскіх народаў у далёкім мінулым — у V—VІ стагоддзях, гаворыць пра рассяленне ўсходніх славянскіх плямёнаў у басейне вялікіх рэк. На самай справе гаворка ідзе не пра асобныя плямёны, а пра даволі вялікія саюзы, якія ўключалі ў сябе па 120—150 розных родаў і плямёнаў. Нестар тлумачыць некаторыя іх назвы, напрыклад, тыя, што «селі» ў лясах, называюцца [[драўляне|драўлянамі]], а тыя, што па рацэ Дзвіне — [[Палачане|палачанамі]] — ад рэчкі [[рака Палата|Палаты]], якая ўпадае ў Дзвіну. Ад іх жа паходзяць і [[крывічы]], што «селі» па Волзе, у вярхоўях Дзвіны і ў вярхоўях Дняпра. Расповед пра рассяленне славянскіх плямёнаў у асноўным супадае з сучаснымі археалагічнымі дадзенымі.
 
Падкрэсліваючы роднасць славянскіх плямёнаў, Нестар адзначае і адрозненні між імі як у паходжанні, так і ў культуры. [[Радзімічы]] і [[вяцічы]], падкрэслівае ён, з роду ляхаў, у якіх было два браты Радзім і Вятка. Радзім са сваім родам «сеў» па рацэ [[Сож]], а Вятка — па рацэ [[рака Ака|Ака]].
Радок 15:
Тут Рагнеда заснавала ці не першы ва Усходняй Еўропе жаночы манастыр і стала ігуменняй у ім. Адсюль і пачало пашырацца па Полацкай зямлі хрысціянства. А Уладзімір аддаў сыну Ізяславу ў княжанне горад Полацк, вотчыну дзеда Рагвалода і маці Рагнеды. У [[992]] годзе Ізяслаў хрысціў палачан. Рагнеда памерла ў 1000 годзе, а ў 1001 — Ізяслаў. У летапісе ён характарызуецца як кніжнік і асветнік, першы па-еўрапейску адукаваны ўладар з усіх усходнеславянскіх князёў.
 
Адзін з самых яскравых вобразаў у летапісным зводзе — полацкі князь [[Усяслаў Чарадзей]], найбольш упарты супраціўнік Кіева. Яго жыццё перапоўнена ўдачамі і няўдачамі, падзеямі радаснымі і драматычнымі. Як сведчыць летапіс, Усяслаў — самая велічная асоба за ўвесь час існавання Полацкай зямлі. Летапіс апавядае пра адносіны кіеўскіх князёў і іх родзіча полацкага князя Усяслава.
 
Праўнук Рагнеды князь Усяслаў быў народжаны ад чараўніцтва і меў нейкі своеасаблівы знак на галаве. Волхвы папярэджвалі, як згадвае Нестар, пра незвычайны лёс будучага князя. Пакуль быў жывы [[Яраслаў Мудры]], брат яго дзеда Ізяслава, Усяслаў паводзіў сябе спакойна, ды і пазней таксама, але з 1066 года пачаў вайну з Яраславічамі — сынамі Яраслава Мудрага. У [[1067]] годзе войскі Яраславічаў і Усяслава сышліся ў баі на рацэ [[рака Няміга|Нямізе]], у выніку полацкі князь страціў шмат людзей. Быў заключаны мір, князі цалавалі крыж, кляліся, што не парушаць згоду, але Ізяслаў Яраславіч вераломна захапіў Усяслава з сынамі, адвёз у [[Кіеў]] і пасадзіў там у склеп.