Бацькаўшчына (газета, 1947): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
{{цытата|Працэс русіфікацыі беларускай мовы, запачаткаваны [[Беларуская граматыка (1934)|ўрадавым дэкрэтам 1933 г.]], паслядоўна праводзіцца і далей. Паколькі Беларусы не могуць змагацца з гэтым гвалтам над мовай на бацькаўшчыне, патолькі сістэматычна і наважана з гэтым павінны змагацца мы ў нашай мове собскай. Руплівасць аб чысціні роднай мовы і абарона перад яе засмечваннем чужымі ўплывамі ёсць адным з найважнейшых нашых заданняў ёсць справай не толькі беларускай нацыянальнай культуры, але ў роўнай меры і праблемай палітычнай.}}
 
Таксама [[Станіслаў Станкевіч|Станіслаў Станкевіч]] на старонках гэтай газеты пісаў пра русіфікацыю беларускай мовы і абмеркаваў прычыны, паз якіх была зроблена рэформа беларускага правапісу 1933 года:
{{цытата|Калі ў 1933 годзе адбыўся першы афіцыйна узаконены [[Беларуская граматыка (1934)|акт русіфікацыі]] беларускай мовы прыняцце пастановы Саўнаркома БССР аб так званай "рэформе беларускага правапісу", былі пададзены тады тры наступныя матывы, што гэтую "рэформу" рабілі неабходнай: 1. Ачышчэнне беларускай мовы ад тых натуральных, паўсталых у працэсе гістарычнага развіцця мовы, элементаў, якія яе, як самастойную і апрычоную, розняць ад мовы рускай. 2. Ачышчэнне беларускай мовы ад мясцовых правінцыяналізмаў, якія розняць беларускую мову ад рускай. Пад правінцыяналізмамі тут разумеліся такія моўныя з’явішчы, якія для мовы беларускай не былі правінцыяналізмамі, будучы ў ёй агульна пашыранымі на ўсёй моўнай тэрыторыі Беларусі з’явамі, але былі "правінцыяналізмамі" для мовы рускай, калі разглядаць апошнюю як агульную мову для ўсіх нацыянальнасцей Савецкага Саюза. Ачышчэнне ж беларускай мовы ад "штучных неалагізмаў" адбывалася згодна агульнаабавязваючага прынцыпу, што кажная неруская мова ў Савецкім Саюзе не мае права тварыць новых слоў для абазначэння новых прадметаў і паняццяў на асабістай моўнай аснове, але словы гэтыя маюць браць ужо гатовымі непасрэдна з мовы рускай. 3. Ачышчэнне беларускай мовы ад "незразумелых архаізмаў" мела фактычна на мэце "ачышчэнне" яе ад тых незразумелых толькі для рускіх "архаізмаў", г. зн. ад слоў, што паўсталі ў нашай мове ў працэсе яе гістарычнага развіцця незалежна ад падобных працэсаў у мове рускай. У суме — уся гэтая "рэформа" мела на мэце штучнае збліжэнне нашай мовы да мовы рускай шляхам узаконенага гвалту і ламання моўных асаблівасцей, іншымі словамі — русіфікацыю беларускай мовы.<ref name="zbsb" />}}