Мінскі павет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
== Гісторыя ==
Па далучэнні да [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў 1793 годзе [[Менскі павет|аднайменны павет]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] быў скасаваны, у 1795 годзе адноўлены ў меншых памерах і ўключаны ў Мінскае намесніцтва. З 12 снежня 1796 года ў Мінскай губерні, да Мінскага павета далучаныя часткі скасаваных [[Вілейскі павет (Расійская імперыя)|Вілейскага]] і [[Нясвіжскі павет (Расійская імперыя)|Нясвіжскага]] паветаў. Тэрыторыі павета складала каля 4,5 тыс. кв. вёрст (каля 5 тыс. км²), статус мястэчкаў захавалі [[Астрашыцкі Гарадок|АстрошыкіАстрошыцкі Гарадок]] (Гарадок-Тышкевіцкі), [[Бяларучы|Бяларуч]], [[Дуброва|Дубровы]], [[Заслаўе]], [[Івянец]], [[Камень]], [[Дзяржынск|Койданаў]], [[Мікалаеўшчына (значэнні)|Мікалаеўшчына]], [[Пяршаі|Пяршай]], [[Ракаў (Валожынскі раён)|Ракаў]], [[Рубяжэвічы]], [[Сёмкаў Гарадок|Саламярэцкі Гарадок]] (Гарадок-Хмарынскі), [[Самахвалавічы (аграгарадок)|Самахвалавічы]], [[Свержань (Рагачоўскі раён)|Свержань]], [[Слабодка]], [[Стоўбцы]]{{Sfn|Насевіч В.|1999|с=191}}.
 
У сярэдзіне XIX стагоддзя ў павеце 808 сёл і вёсак, 246 засценкаў і іншых дробных паселішчаў. Насельніцтва ў 1816 годзе было каля 92 тыс. чал. (у тым ліку 15 тыс. шляхты), у 1857 годзе — каля 121 тыс. чал. (з іх 23,5 тыс. у Мінску), у тым ліку каля 57 тыс. праваслаўных, 54 тыс. католікаў, 15 тыс. яўрэяў. Была 41 царква, 19 касцёлаў, 2 евангельскія царквы, 23 сінагогі, 1 мячэць, больш за 300 панскіх маёнткаў{{Sfn|Насевіч В.|1999|с=191}}.