Аляксандр Пятровіч Карпінскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба}} '''Аляксандр Пятровіч Карпінскі''' ({{lang-ru|Алекса́ндр Петро́вич Карпи́нский}}, {{ДН|||18...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:06, 9 лістапада 2018

Аляксандр Пятровіч Карпінскі (руск.: Алекса́ндр Петро́вич Карпи́нский, 1847 — 15 ліпеня 1936) — расійскі і савецкі геолаг, грамадскі дзеяч, ардынарны акадэмік Пецярбургскай Акадэміі Навук (1896).

Аляксандр Пятровіч Карпінскі
Род дзейнасці палеантолаг, геолаг, прафесар, горны інжынер, батанік
Дата нараджэння 26 снежня 1846 (7 студзеня 1847)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1936(1936-07-15)[2][3] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Pyotr Mikhailovich Karpinsky[d]
Дзеці Evgeniya Tolmatcheva-Karpinskaya[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Горны інстытут у Пецярбургу (1866). З 1869года — ад’юнкт, у 1877-96 прафесар там жа. Удзельнічаў (1882) у арганізацыі Геалагічнага камітэта (з 1885 — дырэктар, з 1903 — ганаровы дырэктар). З 1916 года выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта, у 1917—1936 гадах першы выбарны прэзідэнт Акадэміі Навук СССР. У 1899—1936 гадах — дырэктар і прэзідэнт Усесаюзнага мінералагічнага таварыства. У 1935-36 гадах — член ЦВК СССР.

Карпінскі — адзін з заснавальнікаў расійскіх навуковых школ: рэгіянальнай геалогіі, геалагічнай картаграфіі і тэктонікі, палеанталогіі і стратыграфіі, петраграфіі, геалогіі рудных і нярудных радовішчаў. Вылучыў арцінскі ярус пермскай сістэмы (1874). Упершыню абгрунтаваў двух’ярусную будову Рускай платформы (1880, 1887) і заканамернасці яе геалагічнай гісторыі (1919). Агульнагеалагічныя працы паслужылі асновай прац, прысвечаных карысным выкапням Урала (1881), заканамернасцям размяшчэння радовішчаў руд плаціны, золата, нікелю, жалеза, а таксама каменнага вугалю, каменнай солі і інш. Карпінскі распачаў даследаванні Вялікага Данбаса (1883). Распрацаваў навуковыя метады тэктанічнага аналізу пры дапамозе палеагеаграфічных рэканструкцый (1887, 1894), палеагеаграфічных і фацыяльнага аналізу.

Распрацаваў шэраг петраграфічных метадаў, прынцыпы наменклатуры і класіфікацыі горных парод (1900).

  1. http://www.ras.ru/presidents/d87f4048-5927-414c-bcf8-8ed52dc51550.aspx
  2. Карпинский Александр Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.