Аляксандр Пятровіч Карпінскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Скончыў Горны інстытут у Пецярбургу (1866). З 1869года — ад’юнкт, у 1877-96 [[прафесар]] там жа. Удзельнічаў (1882) у арганізацыі Геалагічнага камітэта (з 1885 — дырэктар, з 1903 — ганаровы дырэктар). З 1916 года выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта, у 1917—1936 гадах першы выбарны прэзідэнт Акадэміі Навук СССР. У 1899—1936 гадах — дырэктар і прэзідэнт Усесаюзнага мінералагічнага таварыства. У 1935-36 гадах — член ЦВК СССР.
 
Карпінскі — адзін з заснавальнікаў расійскіх навуковых школ: рэгіянальнай геалогіі, геалагічнай картаграфіі і тэктонікі, палеанталогіі і стратыграфіі, петраграфіі, геалогіі рудных і нярудных радовішчаў. Вылучыў арцінскі ярус пермскай сістэмы (1874). Упершыню абгрунтаваў двух’ярусную будову Рускай платформы (1880, 1887) і заканамернасці яе геалагічнай гісторыі (1919). Агульнагеалагічныя працы паслужылі асновай прац, прысвечаных карысным выкапням Урала (1881), заканамернасцям размяшчэння радовішчаў руд плаціны, золата, нікелю, жалеза, а таксама каменнага вугалю, каменнай солі і інш. Карпінскі распачаў даследаванні Вялікага Данбаса (1883). Распрацаваў навуковыя метады тэктанічнага аналізу пры дапамозе палеагеаграфічных рэканструкцый (1887, 1894), палеагеаграфічных і фацыяльнага аналізу.