Антон Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 61:
=== Беларуская Народная Рэспубліка ===
[[Файл:Luckewicz fota090128.jpg|міні|Антон Луцкевіч.]]
[[18 сакавіка]] кааптаваны ад Віленскай беларускай рады ў склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[22 сакавіка]] [[1918]] года ў складзе дэлегацыі Віленскай беларускай рады прыязджае ў [[Мінск|Менск]]. Менавіта Антон Луцкевіч ініцыяваў [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцюю Устаўную грамату]] і напісаў яе праект, паводле якой [[25 сакавіка]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай народная рэспубліка]] была абвешчаная незалежнай дзяржавай{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=19}}. Пасля расколу БСГ адзін са стваральнікаў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]] (БСДП). У верасні — лістападзе 1918 года ўзначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала [[Украінская дзяржава|Украіну]], сустракалася з гетманам [[Павел Скарападскі|Паўлам Скарападскім]]. У часе наведвання Украіны Антон Луцкевіч таемна сустракаўся з Хрысціянам Ракоўскім, дзеячам бальшавіцкай партыі. У ходзе сустрэч Луцкевіч пераканаўся, што [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Савецкая Расія]] не прызнае Беларускую Народную Рэспубліку{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=19}}. 12 кастрычніка 1918 года Антон Луцкевіч прызначаны Радай БНР Старшынёй [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята]], яму была давераная справа фармавання новага ўрадуўрада{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=288}}. Арганізацыю новага ўрада Луцкевіч пачаў па прыездзе з Кіева, у лістападзе. Антон Луцкевіч мяняе назву Народны Сакратарыят на [[Рада Народных Міністраў БНР|Раду Народных Міністраў БНР]], ужывалася таксама Рада Міністраў БНР{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=290}}. 11 лістапада Рада Рэспублікі зацвердзіла новы склад Рады Міністраў БНР, паводле пастановы Антон Луцкевіч стаў старшынёй Рады Міністраў (прэм’ер-міністрам) і міністрам замежных спраў{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=290}}. 3 снежня 1918 года праз наступ бальшавікоў Рада і ўрад БНР на чале з Антонам Луцкевічам пераехалі ў Вільню, [[27 снежня]] — у [[Гродна]]. [[14 снежня]] 1918, [[2 студзеня|2]] і [[3 студзеня]] [[1919]] года Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэння да [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]] [[Беластоцкі павет (Расійская імперыя)|Беластоцкага]], [[Бельскі павет (Расійская імперыя)|Бельскага]] і [[Аўгустоўскі павет|Аўгустоўскага паветаў]]. У канцы сакавіка 1919 года перад пагрозай польскай акупацыі [[Гродзенскі павет|Гродзеншчыны]] і [[Віленскі павет (Расійская імперыя)|Віленшчыны]] ён і некаторыя сябры ўрада БНР выехалі ў [[Берлін]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у [[Парыжская мірная канферэнцыя|Парыжскай мірнай канферэнцыі]]. [[22 студзеня]] [[1919]] года падпісаў мемарыял беларускага ўрада старшыні Парыжскай мірнай канферэнцыі, у якім абгрунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае існаванне, прадставіў гісторыі беларускага руху і дзяржаўнасці, выказаў просьбу ў справе допуску прадстаўнікоў БНР на канферэнцыю{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=104}}. Мемарандум меўся весці ў Парыж генерал [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыян Кандратовіч]]. [[21 сакавіка]] 1919 года Рада народных міністраў БНР зацвердзіла афіцыйны склад дэлегацыі, у якую ўвайшлі Антон Луцкевіч, міністр юстыцыі [[Аляксандр Іванавіч Цвікевіч|Аляксандр Цвікевіч]], радчыя — [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыян Кандратовіч]], [[Аляксей Азнабішын]] і [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], аташэ — Ю. Янкоўскі, [[Аляксандр Кузьміч Галавінскі|Аляксандр Галавінскі]] і [[Леанід Баркоў]], кур’ер — Юрка Камарынец{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=105}}. Аднак на самойсамай справе, са спазненнем больш чым праз месяц выехалі Кандратовіч, Азнабішын, Баркоў. Антон Луцкевіч далучыўся да іх у канцы траўня і на месцы ўключыў у склад дэлегацыі [[Яўген Міхайлавіч Ладноў|Яўгена Ладнова]], які прыехаў з беларускага асяродка ў [[Адэса|Адэсе]]{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=105}}. Мірная канферэнцыя працавала ўжо пяты месяц, паспеўшы прыняць мемарандумы ўрадаў суседніх Беларусі дзяржаў — [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], [[Літва|Літвы]], заслухаць іх дэлегацыі. Галоўнай прычынай спазнення дэлегацыі БНР было адсутнасць фінансавання.
 
Антон Луцкевіч знаходзіўся ў [[Парыж]]ы на працягу трох месяцаў. Першапачаткова Луцкевіч не шукаў кантактаў з прадстаўнікамі Польшчы, паколькі ацэньваў яе як сілу варожую беларускай дзяржаўнасці{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=108}}. Аднак ён змяніў пазіцыю, калі акупацыя Польшчай значнай часткі Беларусі пераўтварыла яе ў першаразрадны фактар міжнароднай палітыкі на беларускай геапалітычнай прасторы{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=108}}. У ліпені ён наладзіў кантакт з кіраўніком польскай дэлегацыі на мірнай канферэнцыі, прэм’ер-міністрам [[Ігнацы Падарэўскі|Ігнацыем Падарэўскім]], аі неўзабаве сустрэўся з ім. Луцкевіч перадаў польскаму прэм’еру праект «Дагавора аб утварэнні саюза суверэнных дзяржаў — БНР і Польскай Рэспублікі»{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=109}}. Меркавалася стварэнне гэтага саюза на аснове раўнапраўя яго суб’ектаў, агульнага кіраўніцтвакіравання знешняй палітыкай і абаронай, агульнай мытнай прасторы, узаемнага забеспячэння правоў грамадзян на тэрыторыі саюзных дзяржаў і г. д. Да праекта дагавора быў прыкладзены праект дадатковай сакрэтнай дамовы, якая спалучала ў сабе вайсковую канвенцыю і пагадненне аб сумеснай барацьбе за ўсталяванне граніц з суседзямі{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=109}}.
 
Акцэнтаванае наладжванне сувязяў з Польшчай было звязана з тым, што ўрад БНР быў упэўнены ў доўгатэрміновасціпрацягласці польскай акупацыі{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=396}}. У сувязі з гэтым Антон Луцкевіч [[25 жніўня]] едзе з урадавай місіяй з [[Парыж]]а ў [[Варшава|Варшаву]] па запрашэнні Падарэўскага. З польскага боку сустрэчай займаўся граф {{Не перакладзена 3|Міхал Тышкевіч (1903)|Міхал Тышкевіч|pl|Michał Tyszkiewicz}}{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=396}}. Луцкевіч разлічваў, што здолее атрымаць падтрымку польскага ўрада для БНР і згоду на арганізацыю беларускіх узброеных сілаў. Антон Луцкевіч прыбыў у Варшаву [[1 верасня]], аднак сустрэча з польскім прэм’ерам не адбылася, бо Падарэўскі выехаў у Парыж{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=396}}. Неўзабаве таксама выявілася, што вяртанне Антона Луцкевіча ў Парыж немагчымае, бо Міністэрства замежных спраў Польшчы не прызнала пашпарт БНР (хоць ён дзейнічаў на тэрыторыі іншых дзяржаў) і адмовіла ў выдачы дыпламатычнай візы{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=397}}. Луцкевіч сустрэўся ў Варшаве з [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]], але перамовы не далі ніякага выніку ў справе падтрымкі БНР{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=397}}.
 
[[1 снежня]] 1919 года вярнуўся ў Менск. Пасля расколу [[Рада БНР|Рады БНР]] [[13 снежня]] 1919 года Старшыня Рады Міністраў [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Не знайшоўшы паразумення з Польшчай, [[28 лютага]] [[1920]] года падаў у адстаўку і выехаў у Вільню.