Іосіф Антонавіч Гашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
== Біяграфія ==
Іосіф Гашкевіч — сын спачатку [[Уніяцкая царква на Беларусі|уніяцуніяцкага]]кага, а потым праваслаўнага святара з [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] Антонія Гашкевіча, які служыў у Свята-Міхайлаўскай царкве сяла [[Стралічаў]] Рэчыцкага павета Мінскай губерні, што ў сучасным Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Ва ўзросце 20 гадоў Іосіф паступіў у [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскую духоўную семінарыю]]. Пасля заканчэння вучобы ў [[Мінск]]у па рэкамендацыі І. Грыгаровіча працягваў вучобу ў [[Санкт-Пецярбургская духоўная акадэмія|Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміакадэміі]]і. Пасля заканчэння акадэміі ([[1839]]) меў званне магістра багаслоўя, але не прыняў святарскага сану.
 
У 1839-49 гадах у складзе Рускай духоўнай місіі ў [[Пекін]]е. Даследаваў культуру Кітая, вывучаў [[кітайская мова|кітайскую]], [[карэйская мова|карэйскую]] і [[японская мова|японскую]] мовы. Адначасова займаўся пытаннямі [[астраномія|астраноміі]] і метэаралогіі, сабраў калекцыю насякомых. У якасці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце «Палада» дыпламатычную місію Я. В. Пуцяціна ў [[Японія|Японію]] (1852-55). 3 яго ўдзелам заключаны руска-японскі дагавор 1855. Па дарозе з Японіі захоплены ў палон англічанамі (з прычыны Крымскай вайны 1853-56), знаходзіўся ў [[Ганконг]]у, потым у Англіі. На працягу дзевяці месяцаў у палоне Іосіф Гашкевіч сумесна з японскім ​манахам Тацібана Каосай склаў 450 старонак першага японска-рускага ​слоўніка. У [[1856]] годзе вярнуўся ў Расію.
 
У [[1858]]—[[1865]] гадах першы расійскі консул у Японіі (на Хакадатэ), адначасова выкладаў у Хакадацкай рускамоўнай школе. Адзін з першых іншаземцаў, якому дазволілі наведаць унутраную Японію, у т.л. двор [[сёгун]]а (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер [[Токіа]]). У [[1865]] годзе з сям'ёйсям’ёй вярнуўся на радзіму. У [[1867]] годзе выйшаў у адстаўку і жыў у маёнтку [[Вёска Малі|Малі]] (цяпер [[Астравецкі раён]]), дзе працягваў займацца ўсходняй філалогіяй.
 
Шматлікія калекцыі флоры і фаўны Паўднёвай Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, Іосіф Гашкевіч перадаў Заалагічнаму музею АН у Пецярбургу. Выдадзены ім першы ў Расіі «Японска-рускі слоўнік» ([[1857]], разам з Тацібана Каосай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН і [[Дзямідаўская прэмія|Дзямідаўскай прэміяпрэміяй]]й. Яго імём названы апісаныя ім невядомыя раней віды насякомых, заліў у Паўночнай Карэі (па-карэйску Чосанман).
 
Аўтар працы «Карані японскай мовы» ([[Вільня]], [[1899]]).