Джордж Браўн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1801 г. у Санкт-Пецярбургу ў сям’і англічаніна ды італьянкі. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах [[Пецярбург]]а і [[Полацк]]а, вывучаў філасофію ў [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]]. У [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ўступіў [[6 жніўня]] [[1817]] г. у [[Пуша|Пушы]].
 
Пасля выгнання езуітаў з [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (1820) пэўны час знаходзіўся ў [[Ферара|Ферары]], а потым вярнуўся ва [[Усходняя Еўропа|Ўсходнюю Еўропу]] — на [[Галічына|Галічыну]]. Выкладаў філасофію [[Цярнопальскі езуіцкі калегіум|Цярнопальскім езуіцкім калегіуме]] (1822—1824), тэалогію ў [[Калегіум езуітаў у Стара Весі|Старай Весі]] (1824—1826) і [[Калегіум езуітаў у Тынцы|Тынцы]] (1826—1828). У 1828 г. у [[Перамышль|Перамышлі]] высвечаны на ксяндза. Прафесар гуманістыкі ў Цярнопалі (1828—1830 і 1832—1833), царкоўнай гісторыі ў Тынцы (1830—1831), філасофіі Цярнопалі (1833—1835). З 1838 па 1843 гг. — рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума, потым прэфект штудый і прафесар багаслоўя ў [[Калегіум езуітаў у Новым Сончы|Новым Сончы]] (1843—1844), прэфект гімназіі і ўсеагульнай гісторыі ў Цярнопалі (1844—1846). У 1846—1848 гг. — прэфект штудый, а потым — рэктар калегіума і шляхецкага канвікта, а таксама прафесар ўсеагульнай гісторыі ў [[ЛьвоўЛьвоўскі езуіцкі калегіум|Львове]].
 
Пад час нядоўгай ліквідацыі Таварыства Ісуса ў [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]] (1848—1852) Браўн заставаўся у Львове, працуючы над бібліяграфіяй езуітаў [[Польшча|Польшчы]], [[Літва|Літвы]] і [[Беларусь у складзе Расійскай імперыі|Беларусі]]. У [[1853]] г. браў удзел у XXII Генеральнай кангрэгацыі Таварыства Ісуса ў [[Рым]]е, дзе меў магчымасць знайсці новыя матэрыялы да сваіх гістарычных даследаванняў. У 1854—1866 гг. — правінцыял Галіцкай правінцыі Таварыста Ісуса, а потым — настаяцель у Львове (1866—1870), пракуратар правінцыі і прэфект бібліятэкі ў [[Кракаў|Кракаве]] (1871—1879).