Розніца паміж версіямі "Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага"

няма тлумачэння праўкі
'''Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага''' — абласная [[бібліятэка]] ў [[Брэст|Брэсце]], размешчаная па адрасе [[бульвар Касманаўтаў, Брэст|бульвар Касманаўтаў]], 48. Кніжны фонд бібліятэкі — 740680 адзінак ([[2001]]) кніг, часопісаў, газет, нот, карт, АВ-матэрыялаў, аўтарэфератаў дысертацый.
 
== Гісторыя ==
На падставе рашэння [[Брэсцкі аблвыканкам|Брэсцкага аблвыканкамаблвыканкама]]а [[4 студзеня]] [[1940]] года бібліятэка адкрылася па [[вуліца Пушкінская, Брэст|вул. ПушкінскаПушкінскай]]й, 42. Да 1941 года бібліятэка мела кніжны фонд з 35000 тамоў, колькасць чытачоў склала 3000. У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайнвайны]]ы бібліятэка не працавала, бібліятэчны фонд знішчаны. Пасля [[вызваленне Брэста, 1944|вызвалення Брэста]] [[15 верасня]] [[1944]] года бібліятэка аднавіла сваю працу з кніжным фондам 3884 экземпляраў. У студзені [[1945]] адкрыта для наведвальнікаў. У студзені [[1987]] года аб’яднана з абласной дзіцячай бібліятэкай. У [[1990]] бібліятэчны фонд складаў 674 тыс. экз.
 
== Фонд ==
Кніжны фонд бібліятэкі — 740680 адзінак ([[2001]]) кніг, часопісаў, газет, нот, карт, АВ-матэрыялаў, аўтарэфератаў дысертацый. 3 рэдкіх выданняў: «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» [[П. М. Шпілеўскі|П. М. Шпілеўскага]] ([[1858]]), «Белавежская пушча» [[Г. П. Карцаў|Г. П. Карцава]] ([[1903]]). Мае 14 аддзелаў, у т. л. беларускай краязнаўчай, сельскагаспадарчай і тэхнічнай літаратуры, мастацтва, абслугоўвання дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, [[абанемент]]нае абслугоўванне. Па міжбібліятэчным абанеменце звязана з 17 бібліятэкамі краіны, падтрымлівае сувязі з бібліятэкамі [[Польшча|Польшчы]]. Аказвае метадычную дапамогу больш як 2200 бібліятэкам. Выдае метадычныя, бібліяграфічныя, інфармацыйныя дапаможнікі, штомесячна складае «Хроніку культурнага жыцця вобласці», штоквартальна — бібліяграфічны паказальнік «Літаратура аб Брэсцкай вобласці».
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЭГБ|Брэсцкая абласная бібліятэка}}
[[Катэгорыя:Брэст]]
[[Катэгорыя:Бульвар Касманаўтаў (Брэст)]]