Публій Карнелій Тацыт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13:
|Вікісховішча = Gaius Cornelius Tacitus
}}
'''Пу́блій''' або '''Гай Карне́лій Та́цыт'''<ref>Правільны лацінскі націск, аднак у беларускім вымаўленні часта сустракаецца не зусім дакладная форма '''Тацы́т''', на якую, імаверна, паўплывала французскае вымаўленне</ref> ({{lang-la|Publius Cornelius Tacitus}} ці {{lang-la2|Gaius Cornelius Tacitus}}; каля {{ДН|||55}} — каля {{ДС|||120}} н. э.) — [[Старажытны Рым|старажытнарымскі]] гісторык, адзін з самых вядомых пісьменнікаў антычнасці, аўтар трох невялікіх складанняў («{{нп3|[[Агрыкала (Тацыт)|Агрыкала}}]]», «{{нп3|Германія, Тацыт|Германія|ru|Германия (Тацит)}}», «{{нп3|Дыялог пра прамоўцаў|Дыялог пра прамоўцаў|ru|Диалог об ораторах}}») і дзвюх вялікіх гістарычных прац («{{нп3|Гісторыя (Тацыт)|Гісторыя|ru|История (Тацит)}}» і «[[Аналы, Тацыт|Аналы]]»).
 
У маладосці Тацыт сумяшчаў кар’еру судовага прамоўцы з палітычнай дзейнасцю, стаў сенатарам, а ў 97 годзе дамогся найвышэйшай магістратуры [[Консул, Старажытны Рым|консула]]. Дасягнуўшы вяршынь палітычнай кар’еры, Тацыт увачавідкі назіраў самаволю імператараў і ўляганне сената. Пасля забойства імператара [[Даміцыян]]а і пераходу ўлады да [[Дынастыя Антанінаў|дынастыі Антанінаў]] ён вырашыўся апісаць падзеі апошніх дзесяцігоддзяў, але не ў рэчышчы прыдворнай гістарыяграфіі, а як мага больш праўдзіва. Для гэтага Тацыт скрупулёзна вывучаў крыніцы і імкнуўся аднавіць поўную карціну падзей. Назапашаны матэрыял гісторык выкладаў эфектнай мовай з дастаткам кароткіх вывастраных фраз, цураючыся збітых выразаў і арыентуючыся на лепшыя ўзоры лацінскай літаратуры ([[Гай Салюсцій Крысп|Салюсція]], [[Марк Тулій Цыцэрон|Цыцэрона]], [[Ціт Лівій|Ціта Лівія]]). У сваіх працах ён не заўсёды быў нейтральны, і апісанне кіравання імператараў [[Тыберый|Тыберыя]] і [[Нерон]]а стылізаваў пад трагедыю.