Адкрыць галоўнае меню

Змены

28 118 байтаў дададзена ,  1 год таму
clean up з дапамогай AWB
'''Гідрані́міка''' (ад {{lang-el|υδωρ}} — «вада» і {{lang-el2|όνομα}} — «назва»)  — раздзел [[тапаніміка|тапанімікі]], які вывучае [[гідронім]]ы (уласныя назвы мораў[[мора]]ў, [[заліў|заліваў]], [[рака|рэк]], [[ручай|ручаёў]], [[крыніца|крыніц]], [[возера|азёр]], [[балота|балот]] і інш.), што гістарычна склаліся на пэўнай тэрыторыі. а таксама і х сукупнасць — [[гідранімія|гідранімію]]. У выніку даследаванняў гісторыка-лінгвістычнымі метадамі гідранімія выступае як [[гістарычная крыніца]].
 
[[Абарыгены]] і прышэльцы называлі [[рака|раку]] або [[возера]] па найбольш характэрнай прыкмеце па [[колер]]ы, [[празрыстасць|празрыстасці]], [[смак]]у вады ([[Белая]], [[Святліца]], [[Гаркаватка]]), асаблівасцях [[плынь|плыні]] і [[нораў|нораву]] ([[Быстрыца (рака)|Быстрыца]], [[Імклівая]], [[Звінячка]]), характары [[дно|дна]] і [[бераг]]оў ([[Дрыгвянка]], [[Каменка]], [[Крынічная]]), відах жывых істот, для якіх водны аб’ект стаў прытулкам ([[Бобрык]], [[Ласосеўка]]), асаблівасцях [[расліннасць|расліннасці]] на берагах і ў пойме ([[Бярэзіна]], [[Альшанка (рака)|Альшанка]], [[Імшаніца]]) і інш. Адзін і той жа прыродны водны аб’ект (асабліва буйны) можа мець некалькі назваў, пад якімі ен быў вядомы ў розных [[плямены|плямен]] і [[народ]]аў, што жылі адначасова або змяняліся на працягу гістарычнага працэсу ў пэўным рэгіёне. Найбольш старажытныя гідронім мог захавацца з тых часоў, калі стала ўстойлівай гістарычная пераемнасць насельніцтва. Часам прышэльцы крыху змянялі яго, надавалі новы [[суфікс]] з [[канчатак|канчаткам]] ([[фармант]]), каб прыстасаваць да сваей мовы. Перад асновай маглі дабаўляць слова ([[афікс]]), якое наогул змяняла сэнс. Таму гідронімы ў пэўнай ступені адлюстроўваюць гісторыю [[этнас]]у. Кожная эпоха пакідала «гідранімічныя пласты», час утварэння якіх патрабуе спецыяльнага вызначэння. Так, вялікую раку ўсходняга славянства [[Дняпро|Днепр, Дняпро, Непер, Непр]] [[старажытныя грэкі]] і [[рымляне]] называлі ''Данапрас, Данапрыс, Барысфен'', [[туркі]] — ''Узу, Узы, Юзг''; сучасныя [[Украінцы|ўкраінцы]] называюць яе ''Славуціч''. Рака [[Нёман]] у ніжнім цячэнні мела назву ''Мемель'', на [[карта Пталамея|карце Пталамея]] ([[2 ст.|2 ст. н. э.]]) — ''Хрона, Хронан'', у інш крыніцах — ''Немул, Неман, Нямот'', [[літоўцы]] называюць яе ''Нямунас'', у старажытнасці яна, відаць, называлася ''Гутал'', потым ''Кронан''. Пра шырокую вядомасць здаўна раку [[Заходняя Дзвіна]] сведчаць яе шматлікія назвы у германцаў ''Дзюна, Віна, Вена''; у [[латышы|латышоў]] ''Даўгава'', у [[рускія|рускіх]] ''Двина'', на карце Пталамея ''Эрыдан, Родан, Рудон, Рубон''. У ніжнім цячэнні яна была вядома старажытным мараходам як ''Танаіс, Турунт, Хазін, Херзін''. Розныя назвы маюць таксама рэкі [[Вісла]] (''Вістула, Вістла, Віскла, Вандал'') і [[Волга]] (''Арак, Аціль, Іціль, Йул'', у Пталамея — ''Ра'').
 
Каля [[1070]] года [[Паўночная Германія|паўночнагерманскі]] храніст [[Адам Брэменскі]] назваў [[Балтыйскае мора]]. Яго, верагодна, меў на ўвазе [[Плутарх]] ([[2 ст.|2 ст. н э.]]), калі паведамляў пра ''Кронійскае мора''. [[Тацыт]] ([[1 ст.|1 ст. н. э.]]) пісаў пра мора [[свебы|свебаў]] (свеваў — продкаў сучасных [[шведы|шведаў]]). [[Рымляне]] называлі Балтыйскае мора ''[[Венеды|Венедскім]] залівам'', [[германцы]] — ''Усходнім (Остзэе)'' або ''[[Готы|Гоцкім]]'', [[арабы]] — ''[[Варагі|Варажскім]], [[Руген]]скім, [[Русь|Рускім]], [[Славяне|Славянскім]]''.
 
Паводле падання, [[Чорнае мора]], або ''Понт'', было вядома яшчэ [[арганаўты|арганаўтам]]. Паводле старажытна-грэчаскага географа і гісторыка [[Страбон]]а ([[1 ст. да н э.]]), грэкі сначатку называлі яго ''Аксінскі Понт'' («''Негасціннае''»), потым перайменавалі ў ''Эўксінскі Понт'' («Гасціннае»). Для [[іранцы|іранцаў]] яно было ''Ахшаена'' («Цьмянае»), для [[туркі|туркаў]] — ''Кара-Дэніз'' («Чорнае мора»). [[Нестар Летапісец|Летапісец Нестар]] (канец [[XI]] — пач. [[XII ст.]]) называе яго ''Понт'' і падкрэслівае, што ''«гэта мора слыве Рускім»''.
 
Гідронімы паступова эвалюцыяніравалі. Так, вядомы прыток Заходняга Буга змяняў назву ''Лосна'' ([[Іпацьеўскі летапіс]]) — ''Лісна'' — ''Лесна'' — [[Лясная (рака)|Лясная]]. Некаторыя [[Фіна-ўгорскія мовы|фінскія]] гідронімы набылі [[Балцкія мовы|балцкія]] ([[Варануса]], [[Оксна]], [[Сартай]], [[Уасупэ]], [[Шашупе]]) або [[Славянскія мовы|славянскія]] ([[Ваўпянка]], [[Кіраўка]], [[Сар’янка]], [[Соржыца]], [[Чудзінка]]) фарманты. Возера ''З’яла'' пачалі называць [[Выганаўскае возера|Выганаўскім]], ''Князь-возера'' — [[Чырвонае (возера)|Чырвоным]], р. ''Бчыць'' — [[Пціч (рака)|Пціч]], р. ''Хідра'' — [[Хітрая]].
 
Найстаражытнымі з’яўляюцца гідронімы з корнем ''дон-, дан-'', які паходзіць ад [[Праіндаеўрапейская мова|агульнаіндаеўрапейскага]] слова ''дану'' — «[[цячэнне]]», «[[рака]]». У такім значэнні слова ''дон'' захавалася ў старажытна-іранскім рэлігійным творы «[[Авеста]]» (1-я палова [[1 тысячагоддзе да н.э.|1-га тысячагоддзя да н.э.]]) і ў [[Асецінская мова|асеціскай мове]], што дае падставу шэрагу даследчыкаў лічыць яго толькі [[Індаіранскія мовы|інда-іранскім]]. Аднак гэта назва больш старажытная, пра што сведчыць тры ракі [[Дон]], а таксама [[Дан (рака)|Дан]], [[Дэйн]] у [[Англія|Англіі]], [[Дандр]], [[Тон (рака)|Тон]] у [[Францыя|Францыі]] («д» перайшло ў «т», як у назве Дона — ''Танаіс, Танаквісль''), [[Данэ]] ў [[Літва|Літве]], [[Дан]] у [[Партугалія|Партугаліі]], [[Томс]] у [[Індыя|Індыі]]. [[Дунай]] рымляне называлі ''Дунавій, Данубус'', [[кельты]] і [[германцы]] — ''Донаў'', [[готы]] — ''Данаві'', [[балгары]] — ''Дунав'', [[венгры]] — ''Дуна'', [[туркі]] — ''Туна'', [[румыны]] — ''Дунэря''. Гідронім [[Дзвіна]] паходзіць, верагодна, ад індаіранскага слова ''дэваяна'' — «паўночны шлях» або «дарога багоў-[[Дзівы (міфалогія)|дзіваў]]», [[Нёман|Нёман (Мемель)]] — ад агульнаіндаеўрапейскага слова ''мель'' — «[[Чорны колер|чорны]]», а яго галоўны прыток [[Русне|Рус, Русне]] ад старажытнаеўрапенскага ([[Кельцкія мовы|кельцкага]]) ''рус'' — «светлы».
 
Ручай [[Гомій]] пры р. [[Сож]], азеры [[Гомель (возера)|Гомель]] у басейне [[Эса|Эсы]] і [[Гумель]] у басейне [[Гарынь|Гарыні]], р. [[Гомалін]] у басейне [[Северскі Данец|Северскага Данца]] маюць назвы, сугучныя пдронімам [[Гомельсу]] ў [[Турцыя|Турцыі]], [[Гомаль]] у [[Афганістан]]е, [[Гомаці]] ў [[Індыя|Індыі]]. Слова ''мал'' у індаеўрапейцаў азначае «стаячая вада», у [[балты|балтаў]] — «[[бераг]]», «зямля».
 
Этымалопя гідроніма [[Прыпяць]] (у вярхоўях мае назву ''Струмель, Струмень'') не вельмі празрыстая. Слова ''прыпетс'' азначае «якая моцна наслядзіла» (у старажытных індаеўрапейцаў ''пры'' — «скрозь», «моцна», ''петс'' — «[[след]]», «пядзя»). Прыток Прыпяці р. [[Ясельда]] (''Ясольда, Яцольда''), як і [[Сольда]] (''Сакольда'') з басейна р. [[Нараў]], мае ў назве слова ''альда'' — «[[рака]]». Рака [[Мальда]] (Эльда) есць на поўначы Германіі, возеры [[Сальда (возера)|Сальда]] ў [[Турцыя|Турцыі]], р. [[Салда]] ў басейне ракі [[Об]].
 
Перасяленні стараж індаеўранейцаў можна таксама прасачыць па назвах воз [[Олтуш]] у [[Маларыцкі раён|Маларыцкім раёне]], рэк [[Алту (рака)|Олту]] ў [[Турцыя|Турцыі]], [[Олт]] у басейне [[Дунай|Дуная]], [[Альта]] ў левабярэжжы Дняпра. На іх шляху ляжалі таксама Прыпяць (з прытокамі [[Лань]], [[Льва]], [[Пша]], [[Свінавод]]), [[Вісла]] і [[Нёман]]. У [[8 тысячагоддзе да н.э.|8]]—[[5 тысячагоддзе да н.э.|5]]-м тысячагоддзях да н. э. [[Ютландыя|Ютландыю]] і [[Скандынавія|Скандынавію]] злучаў сухапутны [[перашыек]] ([[Балтыйскае мора]] было возерам). Індаеўрапейскі арэал адзначаецца гідронімамі на ''мен-, мін-, нар-, нор-, нер-, тар-, тур-'' і інш. [[Менка|Мена, Менка]], на якой узнік [[Мінск|Мінск (Менск)]]; [[Мена]] ў басейне [[Пліса|Плісы]], [[Мінья]], [[Міній]] у [[Іспанія|Іспаніі]]; [[Мінаб]] у [[Іран]]е; [[Нараў]] у басейне [[Заходні Буг|Заходняга Буга]]; воз. [[Нарач (возера)|Нарач]] (у літоўцаў ''Нарутас''), [[Нера]] ў басейне Дуная, у [[Нарвегія|Нарвегіі]] і [[Італія|Італіі]]; [[Нара]] ў [[Індыя|Індыі]]; [[Нарсея]] ў Іспаніі, [[Нарын]] упадае ў воз. [[Ісык-Куль]], [[Нары]] ў [[Пакістан]]е, [[Тара]] ў басейнах Дуная і [[Іртыш]]а; [[Тар]] у [[Лондан]]е; [[Тарна]] ў басейне [[Ціса|Цісы]], [[Тарн]] у басейне [[Гарынь|Гарыні]], [[Таро]] ў [[Італіі]]; [[Тарнак]] у [[Афганістан]]е і [[Літва|Літве]].
 
Пасля рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, але яшчэ да вылучэння з іх асяроддзя [[Балцкія плямёны|балцкіх]], [[Германскія плямёны|германскіх]], [[іранскія плямёны|іранскіх]] і інш. плямен ([[2500 да н. э.|2500]]—[[1500 да н. э.|1500]] гадоў да н. э.), склаўся пласт старажытна-еўрапейскай гідраніміі. На думку некаторых даследчыкаў, у яго ўваходзяць гідронімы [[Лупа]], [[Ола]], [[Ольса]], [[Амоня]], [[Сола]], а таксама з фармантамі ''-ара, -антыя, -мантыя, -мана, -мена, -ісія'' і падобнымі: [[Алантыя]], [[Армантыя]], [[Альмена]], [[Візара]], [[Варысія]]. Яны могуць пачынацца на ''ал-, ан-, вел-, він-, дра-, дры-, іл-, іс-'' («[[лёд]]»), ''лан-, мер-, ос-, сал-, сол-, сен-, сві -, стр-, ун-'' ([[Алдан]], [[Велна]], [[Віндава]], [[Драва]], [[Ілія]], [[Іслач]], [[Лань (рака)|Лань]], [[Міра]], [[Оса]], [[Салон]], [[Сольча]], [[Сена]], [[Свінь]], [[Струна]], [[Унструт]] і інш.). Найбольшая ў Еўропе колькасць старажытнаеўрапейскіх гідронімаў (яшчэ дабалцкіх) выяўлена менавіта ў басейне Нёмана. Сустракаюцца яны і ў паўд частцы Верхняга Падняпроўя — [[Алісаўка]] (Алісія), [[Арціслаўка]] (Арцісія), [[Арыя]] (усе каля [[Магілёў|Магілёва]]), [[Мадорка]] каля [[Рагачоў|Рагачова]].
 
У басейне верхняй [[Волга|Волгі]] індаеўрапейцы сутыкнуліся з [[Фіна-ўгорскія народы|угра-фінскімі]] (уральскімі) пляменамі, некаторыя з якіх у сярэдзіне [[3 тысячагоддзе да н.э.|3-га тысячагоддзя да н.э.]] мусілі перасяліцца на захад і дасягнулі Балтыйскага мора. Яны засялялі таксама басейн ракі [[Ака]] (йокі, йоггі — «рака») з прытокамі [[Вожа]], [[Кашма]], [[Мокша]], [[Пра]], [[Проня]], [[Сара]], [[Сарма]], [[Уводзь]], [[Угра]], [[Шаня]]. Угра-фінскія гідронімы часта адрозніваюцца каранямі ''вод-, вол-, вят-, кем-, кір-, мож-, сес-, сар-, сор-'' («[[возера]]»), суо- («[[балота]]»), ''чар-, чуд-, шош-, ок-, ор-, ора-'' («якая свідруе»), ''сеж-, югла-'' ([[Водзьма]], [[Волхаў]], [[Вятша]], [[Кіря]], [[Маза-Югла]], [[Окана]], [[Орша]], [[Рыдыга]], [[Сарагожа]], [[Сораць]], [[Сысола]], [[Утуга]], [[Чудское возера|возера Чудскае]], воз. [[Чарсцвяты]], [[Шоша]], [[Шушве]], [[Шуя]]). Выкарыстоўваліся таксама фарманты ''-га, -ога, -уга'' («[[рака]]»), ''-весі, -ярві'' («[[возера]]»), ''-жма, -кса, -кша, -ша, -ха, -да'' (калі немагчыма рэканструяваць -уда), ''-ма, -маа'' («[[бераг]]», «зямля»), ''-я'' ([[Волга]], [[Вора|Воря]], [[Жыжма]], [[Керша]], [[Коша]], [[Ладага]], [[Маруга]], [[Мшага]], [[Нельша]], воз. [[Суя]], [[Удога]], [[Чыха]], [[Шышма]], [[Юр’яха]] і, магчыма, [[Покшэньга]]). Характэрная асаблівасць некаторых угра-фінскіх гідронімаў — «[[цоканне]]» і наяўнасць [[падвойныя зычныя|падвойных]] [[шыпячыя|шыпячых]] і [[свісцячыя|свісцячых]] гукаў ([[Сосва]], [[Жызма]], [[Шоша]]). Шмат угра-фінскіх назваў захавалася ў [[Латвія|Латвіі]], пераважна на ўзбярэжжы [[Рыжскі заліў|Рыжскага заліва]], каля 30 — у [[Літва|Літве]]. Некаторыя даслецчыкі лічаць угра-фінскімі фарманты ''-ты, -ды'' (азеры [[Дрывяты]], [[Дрысвяты]], [[Снуды]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]]). 3-за рознага падыходу мовазнаўцаў асэнсаванне старажытных гідронімаў неадназначнае. Яно патрабуе разгляду іх у даволі вялікіх рэгіёнах і ўліку арэалаў мясцовых археалагічных культур.
 
На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] каля 1,5 тыс. [[Рэкі і каналы Беларусі|рэк]] даўжыней больш за 10 км кожная і 470 [[Азёры Беларусі|азёр]] плошчай звыш 0,5 км² кожнае. Сярод іх амаль 600 [[Балцкія мовы|балцкіх]] гідронімаў (без уліку старажытнаеўрапейскіх і іншамоўных). На поўнач ад [[Прыпяць|Прыпяці]], у [[Верхняе Падняпроўе|Верхнім Падняпроўі]], басейне [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] яны ўтвараюць шчыльную сетку, таму сэнс кожнага мясцовага гідроніма можа быць высветлены ў першую чаргу зыходзячы з [[Літоўская мова|літоўскай]] і [[Латышская мова|латышскай]] моў. Назвы рэк [[Бяроза (рака)|Бяроза]] ([[Бярэзіна]], [[Берзань]]) паходзяць ад літоўскіх слоў ''берзас'', ''бержас'' («[[бяроза]]») або ''берзауне'' («[[балота]]»), а апошнія ад [[праіндаеўрапейская мова|агульнаіндаеўрапейскага]] слова ''берк'' («бялець», «свяціцца»), [[Дунай]], [[Тур’я]] ад ''дунайс'', ''турас'' («[[глей|глеісты]]», «гразкі»), [[Друць]], [[Дрыса]] ад ''друтас'' («магутны»); [[Даўгава]] — «мнагаводная»; [[Мярэча]], [[Морач]] — «дрыгвянка»; [[Пліса]] — «чыставодная»; [[Рэста]] — «балацянка»; [[Свіда]] — «светлая»; [[Ула]] — «[[жвір]]ніца»; [[Цна]] — «правабярэжная», [[Эса]] — «[[брод]]ніца» і інш. У балцкіх гідронімах можна аднавіць словы ''-уда'' («вада» — [[Нёўда (рака)|Нёўда]], [[Лосвіда]]), ''-упэ, -упіс'' («рака») — [[Гелупэ]], [[Нятула]]) Ім уласцівы фарманты -''ея, -ія, -ула, -ета, -іта, -еса, -оса, -дра, -сна, -ста, -ксна, -кша, -шта'' ([[Асвея]], [[Вілія]], [[Апіта]], [[Арэса]], [[Лучоса]], [[Бершта]], [[Расосна]]).
 
На левабярэжжы Дняпра, у басейнах [[Дзясна|Дзясны]] і [[Іпуць|Іпуці]] вылучаюць [[Індаіранскія мовы|індаіранскія]] гідронімы, распаўсюджанне якіх звязана са [[скіфы|скіфамі]] і іх папярэднікамі: [[Сейм (рака)|Сейм]], [[Серабоўт]], [[Харопуць]], [[Эсмань]], [[Бася]] (''басач'' — «вялікая»), [[Вець]] (''ветэ'' — «вада»), [[Вейна]], [[Карма]], [[Стомець]]. На дунайскім напрамку індаіранцы назвалі рэкі [[Буг]], [[Істар]] («[[паток]]», назва Дуная ў ніжнім цячэнні), [[Днестр]] (''дон + істар''), [[Прут]] («бродніца»), [[Сава]] («чорная»).
 
Пасля [[ілірыйцы|ілірыйцаў]], якія жылі на [[Валынь|Валыні]], засталіся [[Іква]], [[Ікава]], [[Мараква]], [[Поніква]] і, верагодна, [[Барбара]], [[Брэшча]], [[Грана]], [[Гарынь]], [[Ліць]], [[Луква]].
 
[[Германскія плямёны|Германскія]] пранікненні на паўднёвы ўсход сталі прычынай паяўлення асобных гідронімаў у міжрэччы [[Вісла|Віслы]] і [[Нараў|Нарава]] ([[Брэнь]], [[Верціна]], [[Вкра]], [[Гвда]], [[Згаведа]], [[Скрва]]) і далей на ўсход ([[Бахмут]], [[Белз]], [[Берній]], [[Брытай]], [[Брда]], [[Бярлянка]], [[Дзерна]], [[Корна]], [[Кранк]], [[Ленг]], воз. [[Люцымер]], [[Льва]], возера [[Нобель]], [[Палахва]], [[Парній]], [[Расцімір]], [[Руфа]], [[Стыр]], [[Тусталь]], [[Чэква]], [[Шпіль]]).
 
Сярод іх вылучаюцца [[готы|гоцкія]]. У [[175]]—[[375]] готы вандравалі ад Заходняга Буга да [[Азоўскае мора|Азоўскага мора]], наведвалі рачныя даліны [[Ворскла|Ворсклы]], [[Днестр|Днястра]], [[Северскі Данец|Северскага Данца]], сярэдняе [[Падняпроўе]], [[Крым]], абышлі з поўдня [[Палессе]] (''Айум, Ойум'' — «краіна балот і лясоў») і ўтварылі вялікае дзяржаўнае аб’яднанне. У выніку некаторыя мясцовыя гідронімы набылі характэрныя фарманты: ''-агва (-ага), -ахва (-аха, -ваха, -афа), -вата (-вато'' — «вада»), ''-аві (-аў, -ов)''. Толькі на [[Украіна|Украіне]] існуе не менш за 40 такіх назваў ([[Ахава]], [[Гаўрувата]], [[Колгаў]], [[Луплаваха]], [[Малахва]], [[Мярэфа]], [[Мурахаў]], [[Пулькаў]], [[Цернаў]], [[Цярэхва]], [[Ярнувата]], [[Яха]] і інш).
 
Сярод германскіх губляюцца таксама [[Лацінская мова|лацінізаваныя]] [[кельцкія мовы|кельцкія]] гідронімы, у т. л. з корнем ''рус-'' (назва возера ў кельтаў). Кельцкія гідронімы [[Лютка]] і [[Точыя]] ёсць у басейне р. [[Лясная]].
 
На тэрыторыі [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропы]], асабліва на [[Палессе|Палессі]], пануе больш позняя славянская гідранімія. У працэсе [[рассяленне славян|рассялення славяне]] часта надавалі мясцовым гідронімам характэрныя для сваей мовы [[суфікс]]ы і [[канчатак|канчаткі]] або наогул па-свойму называлі тысячы дробных рэчак, папярэднія назвы якіх былі страчаны. У арэале, дзе складвалася іх мова (на прарадзіме), нярэдка захоўваліся не зусім зразумелыя гідронімы ([[Вісла]], [[Дзвіна]], [[Одра]], [[Свіцязь]]). У зонах наступных міграцый ([[1-е тысячагоддзе н.э.]]) яны пераважна празрыстыя паводле сэксу ([[Балацянка]], [[Каменка]], [[Ліпаўка]], [[Ржаўка]], [[Трасцяніца]], [[Чорная]]).
 
Наяўнасць поліэтнічных гідронімаў ([[Альзініца]], [[Ілжанка]], [[Лундонга]], [[Мірклішка]], [[Нерайшанка]], [[Ардзяжанка]], [[Сародынька]], [[Серакаратнянка]], [[Чарапеціца]], [[Шаймена]], [[Юрмала]]) дазваляе іншы раз прасачыць паслядоўнасць засялення пэўнай тэрыторыі. На аснове гідраніміі складваюцца ўяўленні аб [[прарадзіма]]х старажытных [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцаў]], [[балты|балтаў]], [[германцы|германцаў]], [[славяне|славян]] і інш. народаў. Прарадзіма першых знаходзілася хутчэй за ўсе ў [[Цыркумпантыйская металургічная правінцыя|Прычарнаморскай (Цыркумпанційскай) вобласці]]. [[Славянскія плямены]] вылучыліся з індаеўрапейскай (ці прамежкавай [[Балта-славянскія мовы|балта-славянскай]]) еднасці на [[вісла]]-[[одэр]]скай прасторы, а магчыма, і ў больш шырокім арэале, які ўключаў [[Прыкарпацце]], [[Валынь]] і [[Заходняе Палессе]]. У [[3 ст.|3]]—[[5 ст.]] асобныя іх пранікненні адбываліся на паўночны ўсход, пазней — на поўдзень. Прыпяць стала славянскай ракой у [[6 ст.|6]]—[[8 ст.|8]] стст. Тэрыторыі на поўнач ад яе разам з левабярэжжам [[Дняпро|Дняпра]] трапілі ў славянскі арэал спачатку ў выніку [[славянізацыя|славянізацыі]], потым [[асіміляцыя|асіміляцыі]] мясцовага балцкага насельніцтва.
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЭГБ|2|Гідраніміка}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
162 376

правак