Ігар Міхайлавіч Лучанок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
Яго дыпломнай працай сталі сімфонія (1961) і кантата «Курган» (1962) па аднайменнай паэме [[Янка Купала|Янкі Купалы]], у далейшым перапрацаваная ў рок-оперу «Гусляр» (1971) для ансамбля «Песняры». Сярод яго асноўных твораў: [[кантата|кантаты]] «Салдацкае сэрца» ([[1962]]), «Невядомы салдат» (кандыдацкая дысертацыя, [[1970]]) і «Зоры над соснамі» ([[1981]]); вакальна-сімфанічная паэма «Вайна не патрэбна» ([[1983]]), [[уверцюра]]-[[фантазія (музыка)|фантазія]] для сімфанічнага аркестра ([[1975]]), струнны квартэт, [[саната]] для [[габой|габоя]] і [[фартэпіяна]], саната і [[прэлюдыя (музыка)|прэлюдыя]] для фартэпіяна; вакальныя цыклы «Сіні колер» ([[1965]]), трыпціх «Чалавеку патрэбна цішыня» ([[1966]]), [[Балада|балады]] «Апасіяната» на словы [[Эдзі Агняцвет]] ([[1969]]), «Авэ Марыя» на словы М. Алтухова ([[1973]]), цыкл [[раманс]]аў «О, Радзіма бацькоў» на вершы [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], [[Максім Танк|Максіма Танка]] і [[Ніл Гілевіч|Ніла Гілевіча]] ([[1980]]).
 
У 1966 годзе Ігар Лучанок упершыню праявіў сябе як самабытны кампазітар-песеннік<ref>[http://zviazda.by/be/news/20181113/1542086341-pamyor-kampazitar-igar-luchanok zviazda.by]</ref>. На Усесаюзным конкурсе савецкай песні яго песня-балада «Памяць сэрца» (на словы паэта М. Ясеня) у выкананні [[Віктар Вуячыч|Віктара Вуячыча]] атрымала першую прэмію ([[23 кастрычніка]] [[1966]] г., ст.журы [[Леанід Уцёсаў]])<ref name="п"/>. Гэтая песня стала вяхой і вызначыла адну з важных тэм яго творчасці ў наступных песнях: «Памяць сэрца» , «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Спадчына», «[[Алеся (песня)|Алеся]]», «[[Вераніка (песня)|Вераніка]]», «Верасы» (Міжнародны фестываль песні ў [[Чылі]]), «Хатынь», «Калі б камяні маглі гаварыць», «Ліст з 45-га», «[[Майскі вальс]]», «Пакуль на Зямлі існуе каханне», «Дарагія мае землякі», «Світанак», «Белы бусел», «Я хаджу закаханы», «Мар’іна Горка» і інш. Агулам на творчым рахунку кампазітара больш як 300 песень, прычым некаторыя з іх, як «Польку беларускую», слухачы лічаць народнымі<ref>[http://zviazda.by/be/news/20180810/1533914138-igar-luchanok-adsvyatkavau-80-goddze zviazda.by]</ref>.
 
Напісаў хоры, творы для эстраднага аркестра, музыку да драматычных спектакляў, радыё- і тэлепастановак, тэле- і кінафільмаў. Аўтар музыкі для дзяцей.