Розніца паміж версіямі "Украінскі шчыт"

98 байтаў дададзена ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
др
'''Украінскі шчыт''', Украінскі крышталічны шчыт, Украінскі крышталічны масіў — выступ дакембрыйскага крышталічнага фундамента на паўднёвым захадзе [[Усходне-Еўрапейская платформа|Усходне-Еўрапейскай платформы]].
 
Цягнецца ўздоўж сярэдняга і ніжняга цячэння р. [[Дняпро]] ад р. [[рака Гарынь|Гарынь]] да [[Азоўскае мора|Азоўскага мора]]. Займае цэнтральную частку [[Украіна|Украіны]], невялікія тэрыторыі Беларусі і Растоўскай вобласці Расіі. Даўжыня больш за 1000 км, найбольшая шырыня каля 250 км, плошча каля 200 тыс. км².
 
На паўночным захадзе і поўначы абмежаваны Дняпроўска-Данецкім і [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкім грабенамі]], на захадзе і поўдні паката паніжаецца і перакрываецца платформавым чахлом з палеазойскіх, мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. На шчыце маламагутнае перарывістае покрыва кайназойскіх асадкавых парод. Мерыдыянальнымі зонамі глыбінных разломаў (Арэхава-Паўлаградскай, Тальноўскай, Крыварожскай і інш.) разбіты на 5 буйных блокаў: Валына-Падольскі, Белацаркоўска-Уманскі, Кіраваградскі, Прыдняпроўскі і Прыазоўскі. Разломы паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга распасцірання падзяляюць іх на больш дробныя глыбы. Складзены пераважна з глыбокаметамарфізаваных архейскіх парод, прарваных рознаўзроставымі гранітамі. Да мерыдыянальных зон разломаў, якія закладзены ў познім археі і актыўна развіваліся ў пратэразоі, прымеркаваны ніжнепратэразойскія ўтварэнні (гнейсы, метамарфізаваныя вулканагенна-тэрыгенныя пароды), у т.л. жалезістыя кварцыты (джэспіліты). На захадзе Прыдняпроўскага блока размешчана Крыварожская зона (глу т.л. [[Крыварожскі жалезарудны басейн]], Крамянчугская магнітная анамалія). Вулканіты і кварцыты оўруцкай серыі (верхні пратэразой) перакрываюць граніты рапаківі, якія разам з габра-анартазітамі (пач. позняга пратэразою) утвараюць буйныя плутоны — Корасценьскі і Корсунь-Наваміргарадскі.
 
== Літаратура ==