Хартыя'97: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 18:
| бягучы стан = дзейны
}}
'''Хартыя’97'''  беларуская грамадзянская ініцыятыва, якая была накіравана на [[Правы чалавека|праваабарончую]] дзейнасць і на аб'яднанне палітычных сіл, апазіцыйных да палітыкі [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]].
 
Хартыя’97 была складзеная па аналогіі з [[Хартыя 77|Хартыяй 77]]  дэкларацыяй, якая абвясціла прынцыпы пераадолення таталітарызму і аднаўлення дэмакратыі ў [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]]. Хартыя’97 была абвешчаная [[10 лістапада]] [[1997]] года. Хартыя канстатавала парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, разбурэнне нацыянальнай культуры. Яе аўтарамі і ініцыятарамі выступілі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі, яе тэкст быў апублікаваны ў вядучых незалежных газетах таго часу: «[[Имя]]», «[[БДГ]]», «[[Народная Воля (1995)|Народная воля]]», «[[Свабода (1990)|Свабода]]», «[[Свободные новости]]» і іншых.
 
У арганізацыйны камітэт грамадскай ініцыятывы ў розны час уваходзілі [[Андрэй Саннікаў]], [[Аляксандр Мілінкевіч]], [[Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч|Уладзімір Мацкевіч]], [[Віктар Івашкевіч]], [[Людміла Гразнова]], [[Пётр Марцаў]], [[Юрый Хашчавацкі]] і іншыя вядомыя дзеячы. Першымі пад тэкстам Хартыі’97 паставілі подпісы 100 вядомых у краіне палітыкаў, грамадcкіх і культурных дзеячаў, журналістаў. Пазней дакумент падпісалі больш за 100 000 грамадзян Беларусі.<ref name="bsdp">[http://bsdp.org/?q=be/node/4255 Віншуем Хартыю’97 з юбілеем!]</ref>
 
У цяперашні час радавыя чытачы [[Вэб-партал|парталу]] з [[Беларусь|Беларусі]] штодзённа сутыкаюцца з праблемамі доступу на [[сайт]] у сувязі з абмежаваннямі, якія ўвялі мясцовыя [[інтэрнэт]]-правайдэры па загаду ўлад, і вымушаны карыстацца спецыяльнымі праграмамі, проксі-серверамі і ўсялякага роду ананімімайзерамі. З замежных [[IP-адрас|IP-адрасоў]] доступ на сайт кампаніі вольны.
 
{{Зноскі}}