Розніца паміж версіямі "Холмеч"

5 байтаў дададзена ,  1 год таму
др
др (→‎Спасылкі: clean up, перанесена: :Аграгарадок → : з дапамогай AWB)
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Холмеч апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у Рэчыцкім павеце [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. На [[1795]] у мястэчку быў 31 двор, 2 цэрквы. На мяжы [[XVIII стагоддзе|XVIII]]—[[XIX стагоддзе|XIX]] стст. тут штогод збіралася 4 кірмашы<ref>{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі, 2010|к}} С. 121.</ref>. У [[1811]] Холмеч згарэла, з вёскі [[Вятхінь]] сюды перанеслі драўляную Пакроўскую царкву. У [[1855]] граф Ракіцкі валодаў у Холмечы і ваколіцах 6204 дзесяцінамі зямлі, броварам і 2 корчмамі. На [[1859]] у мястэчку было 127 двароў<ref>{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі, 2010|к}} С. 379.</ref>.
 
[[Файл:Chołmieč, Dniapro. Холмеч, Дняпро (XX1901-18).jpg|thumb|Дняпро]]
 
Па здушэнні [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчага паўстання]] ([[1863]]—[[1864]]) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. У [[1864]] адкрылася народнае вучылішча. Дзейнічалі прыстань і паромная пераправа праз раку Дняпро. На [[1885]] — 95 двароў, 2 крамы. З [[1888]] працавала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) — 284 двары, 2 цэрквы, капліца, 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, паштовая станцыя, прыстань, хлебазапасны магазін, 60 крамаў, 3 гандлёвыя рады, 2 заезныя дамы, 3 харчэўні, карчма. Побач існавала сядзіба Холмеч (яна ж Дубровіна); меліся пільня (паравы рухавік, 18 рабочых) і аптэка.