Холмеч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69:
Выяўленыя археолагамі курганы [[XI стагоддзе|XI ст.]] сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці з даўніх часоў. Упершыню Холмеч упамінаецца ў [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] як паселішча [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]]. Паводле попісу войска літоўскага за [[1567]] мясцовасць знаходзілася ў валоданні [[Халецкія|Халецкіх]]. Пад [[1583]] Холмеч упамінаецца як прыватнае мястэчка на гасцінцы [[Бабруйск]] — [[Чарнігаў]]. Паселішча значыцца ў архіўных матэрыялах пад [[1598]] і на карце [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ([[1613]]).
 
[[Файл:Chołmieč. Холмеч (XX1901-18).jpg|thumb|У мястэчку]]
 
У [[XVI стагоддзе|XVI]]—[[XVII стагоддзе|XVII]] стст. Холмеч знаходзілася ў валоданні [[Валовічы|Валовічаў]]. Тут існавалі ўмацаванні, пра якія згадваецца ў сувязі з падзеямі [[1649]] і бітвай загонаў казакоў Падабайлы і Крычэўскага з войскамі [[Гетман вялікі літоўскі|гетмана]] [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]]. [[4 ліпеня]] [[1775]] у мястэчку падпісалі акт размежавання земляў па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першым падзеле Рэчы Паспалітай]].