Крыж Храбрых Булак-Балаховіча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дапаўненне, пераклад з Польскай
Радок 23:
}}
'''Крыж Храбрых Булак-Балаховіча''' — ордэнскі знак заснаваны генералам [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховічам]] для ўзнагароджання чыноў свайго атрада.
 
Крыж Храбрых быў уведзены па ініцыятыве генерала [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Станіслава Булак-Балаховіча]] з мэтай адзначэння афіцэраў і радавых жаўнераў свайго шматнацыянальнага [[Белы рух|белага]] атрада, да якога ў тым ліку ўваходзілі і беларусы. Афіцыйнасць Крыж Храбрых Булак-Балаховіча набыў падчас, калі войска Балаховіча было [[Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі|асобным атрадам]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], а пасля — Добраахвотніцкай Хаўруснай Арміяй ({{lang-pl|Ochotnicza Sprzymierzona Armia}}) у складзе [[Войска Польскае|Войска Польскага]] падчас [[польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]].
 
Атрад Станіслава Булак-Балаховіча быў створаны пасля камуністычнай рэвалюцыі. На пачатку ўтварэння аддзелы атрада вызначыліся ў баях за свабоду [[Эстонія|Эстоніі]], а таксама ў баях за многія расійскія гарады. 5 красавіка [[1919]] г. атрад Балаховіча захапілі [[Гдоў]], вызваляючы 500 сказаных на смерць закладнікаў. 29 сакавіка 1919 г. быў вызвалены [[Пскоў]]. Пасля гэтага Булак-Балаховіч са сваім атрадам змагаўся ў абароне [[Латвія|Латвіі]], [[Літва|Літвы]], [[Польшча|Польшчы]], [[БНР|Беларусі]] і [[Украіна|Украіны]]. Атрад захапіў знаходзячыйся ў тылу савецкіх войскаў [[Пінск]], вызваляючы некалькі сотняў закладнікаў, і ўзяў у палон Штаб IV Арміі, а таксама некалькі савецкіх дывізій. Пасля перамір’я Польшчы і саветаў, корпус Балаховіча самастойна змагаўся з камуністамі ў Беларусі да 18 сакавіка [[1921]] г.
 
Крыж Храбрых быў нагародай за адвагу, а таксама служыў для ўшанавання памяці атрада. Права надаваць нагароду мела Рада Крыжа, на чале з генералам [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Станіславам Булак-Балаховічам]]. Было тры Рады Крыжа:
* першая, створаная яшчэ ў Эстоніі 5 лістапада [[1918]] г.
* другая, створаная ў Варшаве {{Не перакладзена 3|Михаил Владимирович Ярославцев|генералам Яраслаўцавым|ru|Митрофан (Ярославцев)}} 6 сакавіка [[1921]] г.
* трэцяя, створаная 18 сакавіка [[1931]] г. у 10-я ўгодкі канца баявых дзеянняў
 
Кавалераў крыжа абавязваў спецыфічны кодэкс, які звалі 10 запаветамі рыцара:
#Вера ў Бога, справядлівасць і адвага — гэта якасці праўдзівага рыцара
#Перад тым, як пачаць барацьбу з ворагам, перамагі ўсё зло ў сабе самім
#За нашу і вашу свабоду — гэта наш дэвіз. Шануй таму свабоду той краіны, дзе знаходзішся
#Будзь свядомы ў сваіх учынках і гатовы несці ўсе іх наступствы
#Прыгожы ўчынак лепшы, чым прыгожыя лозунгі
#Не вымай зброю без неабходнасці, але і не хавай не выкарыстаўшы
#Умей выбачаць паколькі і сам ты не святы
#Не будуй свайго шчасця на няшчасцю іншых
#Для кавалера Крыжа кажды веруючы ў Бога ёсць братам
#Смерць у баі ў абароне Крыжа ёсць для рыцара найбольшым гонарам і нагародай
 
Да Крыжа выдаваўся дыплом і легітымацыя (пацвярджаючы дакумент). На працягу многіх гадоў польскія вайсковыя ўлады талеравалі адзначэнне Крыжом, хоць гэтая адзнака ніколі не была фармальна зацверджаная, таксама бо пасля вайны ёй нагароджвалі не толькі былых жаўнераў, але і беларускіх эмігрантаў. На пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя польскія вайсковыя ўлады выдалі катэгарычную забарону на нашэнне Крыжа Храбрых Булак-Балаховіча на вайсковых мундзірах у сувязі з «абясцэньваннем».
 
== Апісанне ==
Радок 32 ⟶ 55:
== Гл. таксама ==
* [[Крыж Храбрых]] — дзяржаўная ўзнагарода [[Польшча|Польскай Рэспублікі]].
 
{{пачатак артыкулу}}