Кіеўская Русь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак Android
Радок 34:
На тэрыторыі Кіеўскай Русі ў ІХ-Х ст. летапісы называюць каля 20 гарадоў. Да пач. XIII ст. ёсць звесткі пра 271 горад. Буйныя гарады з'яўляліся адміністрацыйнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі асобных зямель, княстваў ці валасцей, былі крэпасцямі і адыгрывалі вялікую ролю ў абароне ад варожых нашэсцяў. У гарадах Кіеўскай Русі былі развіты гандаль (спачатку з далёкімі краінамі) і рамяство, асабліва ў XII — пач. XIII ст., калі тут знаходзіліся двары феадалаў, засноўваліся цэрквы і манастыры. Сацыяльны склад насельніцтва гарадоў вызначаўся разнастайнасцю: купецтва, рамеснікі, баяры, князі, дружыннікі, духавенства. Пры дварах феадалаў знаходзіліся чэлядзь і халопы. У этнічных адносінах пераважалі мясцовыя жыхары, было нямала выхадцаў з іншых славянскіх племянных княжанняў і прадстаўнікоў неславянскага насельніцтва. Жыхары гарадоў былі звязаны з сельскай гаспадаркай, мелі агароды, гадавалі жывёлу. Малыя гарады доўга захоўвалі аграрна-гандлёвы ці аграрна-рамесніцкі характар.
 
[[File:Kyiv Golden Gate -Kiev 2018 011G1.jpg|thumb|"Залатыя вароты" ў Кіеве]]
Буйнейшым горадам усходняга славянства быў [[Кіеў]]. Спачатку на высокім беразе [[Дняпро|Дняпра]] існаваў куст протагарадскіх славянскіх паселішчаў. У ІХ-Х ст. Кіеў сфарміраваўся як сапраўдны горад, у XII-XIII ст. ён налічваў да 40 тыс. жыхароў. У другой пал. XII ст. пасля распаду Русі ўтварылася Кіеўскае княства, да якога адносіліся гарады Вышгарад, Белгарад, Канеў, Родзень, Іскарасцень і інш. Буйнейшымі гарадамі Галіцка-Валынскага княства былі Галіч, Перамышль, Уладзімір-Валынскі, [[Львоў]]. Найважнейшым горадам на шляху «з варагаў у грэкі» быў [[Ноўгарад]]. У 1136 ён стаў своеасаблівай сярэдневяковай рэспублікай. У Наўгародскай зямлі былі гарады [[Пскоў]], Ладага, Ізборск, ва Уладзіміра-Суздальскай — Растоў, Белавозера, [[Суздаль]], Уладзімір (на Клязьме). Упершыню пад 1147 у летапісе названа [[Масква]]. У ІХ-XII ст. на тэрыторыі Беларусі вядомы гарады: [[Полацк]] (862), [[Віцебск]] (974), [[Тураў]] (980), Ізяслаў ([[Заслаўе]], канец Х ст.), [[Бярэсце]] (1019), [[Копысь]] (1059), [[Браслаў]] (1065), [[Менск]] і [[Орша]] (абодва 1067), [[Горад Друцк|Друцк]], [[Лукомль]], [[Лагойск]] (усе 1078), [[Пінск]] (1097), [[Барысаў]] (1102), [[Слуцк]] (1116), [[Клецк]] (1127), [[Гродна|Гародня]] (1127), [[Крычаў]] (1136), Прупой ([[Горад Слаўгарад|Слаўгарад]], 1136), [[Гомель]] (1142), [[Рагачоў]] (1142), [[Брагін]] (1147), [[Давыд-Гарадок]] (сярэдзіна XII ст.), [[Мазыр]] і [[Мсціслаў]] (абодва 1156), [[Чачэрск]] (1159) і інш.