Казацтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя, перанесена: Ашмянскі павет| → Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 18:
Частка беларускага насельніцтва далучылася да ўкраінскага казацкага войска [[Іван Нічыпаравіч Залатарэнка|Залатарэнкі]], якое ў пэўным сэнсе беларусізавалася, але працягвала дзейнічаць на Беларусі ў інтарэсах Хмяльніцкага. У студзені [[1656]] г. Хмяльніцкі прызначыў «беларускіх палкоўнікам» выхадца з Беларусі [[Іван Нячай|І.Нячая]], які замяніў Залатарэнку. Пад кантролем Нячая апынулася частка [[Аршанскі павет|Аршанскага павета]], дзе аформілася казацкая адміністрацыйна-тэрытарыяльная сістэма. Структурна яго полк складаўся з 19 соцень, якія мелі тэрытарыяльны характар; рэзідэнцыяй палкоўніка стала мястэчка [[Чавусы]] (адсюль назва Чавускі полк). Восенню [[1658]] г. Нячай са сваім войскам перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і пачаў баявыя дзеянні супраць расійскага войска. Казацкі полк Нячая дзейнічаў ва ўсходняй Беларусі да снежня [[1659]] г., пакуль «палкоўнік чавускі і быхаўскі» не трапіў у палон.
 
Адначасова з Нячаем у цэнтральнай Беларусі дзейнічала казацка-сялянскае войска на чале з наказным беларускім палкоўнікам [[Дзяніс Мурашка|Д.Мурашкам]]. 3 восені [[1656]] рэзідэнцыяй Мурашкі было мястэчка [[Ігумен]], летам [[1657]] яна была перанесена ў в. [[Камень]]. Афіцыйна з'яўляючыся саюзнікам Расійскай дзяржавы, казакі Мурашкі нападалі на беларускую шляхту, якая прысягнула на вернасць расійскаму цару. У [[1656]]—[[1658]] войска Мурашкі дзейнічала ў [[Мінскі павет|Менскім]] і [[Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Ашмянскім]] паветах, кантралюючы значную тэрыторыю. У верасні [[1658]] г. Мурашка са сваім войскам адкрыта перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і працягваў баявыя дзеянні да заканчэння вайны.
 
Разам з такімі буйнымі казацкімі ўтварэннямі, як палкі Паклонскага, Нячая і Мурашкі, у час вайны 1654—1667 гг. дзейнічала шмат дробных сялянскіх партызанскіх атрадаў, падобных па сваёй структуры да казацкіх. Заканчэнне вайны і ўмацаванне пазіцый дзяржаўнай улады спрыяла заняпаду казацкага руху на Беларусі. Часовыя лакальныя ажыўленні яго назіраюцца ў апошнія дзесяцігоддзі XVII ст., у асноўным пад уплывам падзей на Украіне. У [[1684]] г. паказачыліся і перайшлі пад кантроль Старадубскага казацкага палка вёскі, якія знаходзіліся на левабярэжжы Сажа ад [[Рослаў|Рослава]] да [[Гомель|Гомеля]]. У XVIII ст. казацкі рух на Беларусі фактычна знік.
Радок 49:
{{commons|Category:Cossacks}}
* [http://www.zsu.zp.ua/euk/main1024.htm Энцыклапедыя ўкраінскага казацтва]
 
{{бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Казацтва]]
 
 
{{бібліяінфармацыя}}