Юрый Радзівіл Геркулес: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфічныя звесткі: вікіфікацыя, перанесена: Ашмянскі павет| → Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 36:
З [[1500-я|1500-х]] г. займаў пасады намеснікаў, у т.л. [[Вялёна|вялёнскага]], [[Мейшагола|мейшагольскага]], [[Горад Мяркіне|мерацкага]], [[Уціна|уцянскага]], [[мазыр]]скага (у 1511—1514), [[Гродна|гарадзенскага]] (з 1514), [[Старосты лідскія|лідскага]] і [[Вёска Беліца|беліцкага]] (з 1528). [[Падчашы ВКЛ]] у 1509—1517, [[ваявода кіеўскі]] ў 1511—1514, [[Польныя гетманы літоўскія|гетман надворны]] (польны) у 1520—23 гг., [[кашталян троцкі]] ў 1522—1527 і [[Кашталяны віленскія|віленскі]] з 1527, адначасова маршалак надворны з 1528 і [[вялікі гетман ВКЛ]] з 1531 г. Праславіўся сваім удзелам у войнах, перамогамі ў 30 бітвах. У 1508 удзельнічаў у [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, 1507-1508|вайне з Маскоўскай дзяржавай]]. У 1511 са слуцкім князем Ю. С. Алелькавічам разбіў крымскіх татараў ва ўрочышчы Рутка за 20 міль ад Кіева. 28.4.1512 удзельнічаў у пераможнай бітве з татарамі пад Лапушнай (каля Вішняўца). У [[Бітва пад Оршай, 1514|Аршанскай бітве 1514]] камандаваў лёгкай конніцай на левым флангу. У 1517 удзельнічаў у паходзе пад [[Пскоў]], а ў 1519 — у баях з маскоўскім войскам каля [[Крэва]]. 27 студзеня 1527 г. разам з [[К. Астрожскі]]м разбіў татараў на р. Альшаніца за г. Канеў. У 1519-21 ваяваў супраць [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Камандаваў войскам ВКЛ у [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1534—1537|вайне супраць Маскоўскай дзяржавы 1534-37 гг]]. У 1535 г. войска на чале з Ю. Радзівілам і каронным вялікім гетманам [[Ян Амор Тарноўскі|Я. Тарноўскім]] узяло [[Гомель]] і [[Старадуб]]. У 1530-х гг. разам з канцлерам ВКЛ [[А. Гаштольд]]ам і жамойцкім старостам [[Ян Радзівіл, сын Мікалая|Я. Радзівілам]] уваходзіў у магнацкі трыумвірат, які фактычна кіраваў ВКЛ у час адсутнасці вялікага князя.
 
Быў адным з багацейшых магнатаў ВКЛ. Валодаў маёнткамі пераважна ў Літве, на Беларусі меў маёнткі [[Гарадскі пасёлак Свір|Свір]], [[Міхалішкі]], [[вёска Жупраны|Жупраны]], [[Баруны]], [[Геранёны]] ў [[Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Ашмянскім павеце]], [[Індура]], Котра, Табола ў Гродзенскім пав., [[Жырмуны]], [[Дакудава]], [[вёска Сялец, Лідскі раён|Сялец]] і [[вёска Збляны, Лідскі раён|Збляны]] ў Лідскім павеце, [[Уселюб]] і Ліпск у Навагрудскім пав., [[Вёска Вязань|Вязынь]], [[Налібакі]], Камень Харэцкі ў Мінскім пав.
 
Быў жанаты з Барбарай Кішкай, пасля з Барбарай Коля, з якой меў дачок Ганну і [[Барбара Радзівіл|Барбару]] (вялікая княгіня літоўская і каралева польская), сына [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая]]. Заснавальнік біржанска-дубінкаўскай галіны [[род Радзівілаў|роду Радзівілаў]].