Мікалай Аляксандравіч Шчорс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і паравознага машыніста. Скончыў ваенна-фельчарскую школу ў Кіеве (1914) і паскораны курс Віленскага ваеннага вучылішча ў Палтаве (1916). Удзельнік 1-й сусветнай вайны 1914-18, спачатку ваенны фельчар, затым малодшы афіцэр на Паўднёва-Заходнім фронце, у 1917 годзе падпаручнік. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вярнуўся на радзіму і ў лютым 1918 года. У Сноўску стварыў партызанскі атрад, у сакавіку — красавіку камандаваў аб’яднаным атрадам Навазыбкаўскага павета, які ў складзе 1-й рэвалюцыйнай арміі ўдзельнічаў у баях з кайзераўскімі войскамі. У верасні 1918 года сфармаваў ў раёне Унечы з асобных партызанскіх атрадаў 1-ы Украінскі савецкі полк імя Багуна. У кастрычніку — лістападзе камандаваў Багунскім палком, з лістапада 1918 года — 2-й брыгадай 1-й Украінскай савецкай дывізіі (Багунскі і Тарашчанскі палкі), якая вызваліла Чарнігаў, Кіеў і Фастаў ад войскаў Украінскай дырэкторыі. 5 лютага 1918 года Шчорс быў прызначаны камендантам Кіева і ўзнагароджаны Часовым рабоча-сялянскім урадам Украіны ганаровай зброяй. З 6 сакавіка па 15 жніўня 1919 года Шчорс камандаваў 1-й Украінскай савецкай дывізіяй, якая ў ходзе наступу вызваліла ад Арміі УНР Жытомір, Вінніцу, Жмерынку, разбіла галоўныя сілы Арміі УНР у раёне Сарны — Роўна — Броды -Праскураў, а затым летам 1919 года абаранялася ў раёне Сарны — Наваград-Валынскі — Шапятоўка ад войскаў Польшчы і Арміі УНР, але была вымушана адыходзіць на ўсход. З 21 жніўня 1919 года Шчорс — камандзір 44-й стралковай дывізіі (у яе улілася 1-я Украінская савецкая дывізія), якая абараняла Карасценскі чыгуначны вузел, што забяспечыла эвакуацыю Кіева і выхад з акружэння Паўднёвай групы 12-й арміі. Знаходзячыся на перадавых Багунскага палка, Шчорс быў забіты.
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|17}}
{{зноскі}}