Дрысвяты (аграгарадок): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: Браслаўскі павет| → Браслаўскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 75:
Назва вёскі паходзіць ад назвы возера. Верагодна, што назва ўтварылася шляхам трансфармацыі літоўскіх слоў ''driektis'' — выцягнутае, расцягнутае, ці ''drutas'' — вялікі, шырокі. [[Казімірас Буга|К. Буга]] не выключаў, што тапонім паходзіць ад славянскага ''дрыва'' — крывавы. Некаторыя даследчыкі чаргаванне гукаў «д» і «р» звязваюць з фіна-угорскімі асновамі і перакладаюць як «возера», «вада». У 19 ст., у час русіфікацыі краю, узнікла версія, што назва возера і адпаведна вёскі паходзіць ад слоў ''тры святыя'', нават было створана паданне, што вял. княгіня Алена Іванаўна пабудавала на востраве храм у імя трох свяціцеляў: св. Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златавуста, некаторыя тагачасныя выданні пачалі пісаць назву ў форме '''Трысвяты'''. У крыніцах паселішча згадваецца пад назвамі '''Дрысвет''', '''Дрысват''', '''Дрысвата''', '''Ісдрысвата''', '''Дрысвяты'''.
 
Упершыню згадвацца ў пач. 15 ст. (1402, 1413) у ВКЛ. На гарадзішчы тады існаваў [[Дрысвяцкі замак]], побач размяшчалася паселішча. Паводле некаторых меркаванняў, у Дрысвятах, дзе існаваў [[вялікакняскі двор]], спыняўся фландрскі падарожнік і дыпламат [[Жыльбер дэ Лануа]]. У 1517 годзе праз Дрысвяты з пасольствам у Маскву праязджаў дыпламат і падарожнік [[С. Герберштэйн]]. 3 16 ст. Дрысвяты згадваюцца як «''место''», т.б. горад. У фундацыйным акце [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] ад 6.2.1514 загадвалася: «''воеводе… Виленскому пану Миколаю Радивилу державцы Дрысвяцкому, абы збудовал церков Матки Божое набожества светого рымского костёла в месте… Дрысвяцком''». З Дрысвяцкага касцёла паходзіць вядомы абраз «Пакланенне вешчуноў» (пач. 16 ст.). У 15—16 ст. Дрысвяці замак меў даволі важнае ваеннае значэнне і часта цярпеў ад ваенных дзеянняў. Дрысвяты і наваколле мелі статус асобнай тэрытарыяльнай адзінкі — замкавай воласці, якая непасрэдна падпарадкоўвалася ваяводзе віленскаму. На поўнач і ўсход ад мястэчка размяшчаліся гаспадаркі баяр, якія атрымалі зямельныя надзелы яшчэ ў часы [[Вітаўт]]а за абавязак несці ваенную службу. Многія з баярскіх гаспадарак далі пачатак сучасным вёскам у наваколлі Дрысвятаў ([[Станкавічы]], [[Пашавічы]], [[Бейнары]], [[Анісімавічы]] і інш.). Пасля [[адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1565—1566 гадоў|адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў]] Дрысвяты ўвайшлі ў склад [[Браслаўскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Браслаўскага павета]].
 
[[Image:Drysviaty plan 17-18 cc.jpg|thumb|злева|Шведскі план астраўной часткі Дрысвят (сяр. 17 ст.)]]