Антон Паўлавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: Вількамірскі павет| → Вількамірскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| (3) з дапамогай AWB
Радок 45:
Валодаў роднай [[Польская мова|польскай мовай]], а таксама рускай, [[Беларуская мова|беларускай]] і французскай. Маючы толькі хатнюю адукацыю, Яленскі сваю службу пачаў і працягваў у родным павеце: 23 сакавіка 1837 паступіў на службу канцылярыстам мазырскага павятовага суда, 26 лістапада 1840 па ўласным прашэнні перамешчаны ў тым жа званні канцылярыста ў штат канцылярыі мазырскага павятовага маршалка (якім быў у 1838—1841 яго сваяк Вінцэнт Ігнатавіч Лянкевіч), 29 снежня 1839 атрымаў чын [[калежскі рэгістратар|калежскага рэгістратара]] са старшынствам, а 8 мая 1843 па ўласным прашэнні звольнены са службы, што, у тым ліку, было выклікана смерцю бацькі. Быў у адпуску з 5 ліпеня 1842 на 2 месяцы (у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]).
 
Пасля смерці бацькі Антон Яленскі быў уласнікам маёнтка [[Гарадскі пасёлак Капаткевічы|Капаткевічы]] і часткі маёнтка [[Вёска Людзяневічы|Людзяневічы]] ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]], дзе ў 1844—1850 мелася паводле рэвізіі 856 рэвізскіх душ і каля 5 000 дзесяцін зямлі, маёнтка [[Вёска Дунайчыцы|Дунайчыцы]] ў [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]] (каля 1 500 дзесяцін), і маёнтка Акніста ў [[Вількамірскі павет (Расійская імперыя)|Вількамірскім павеце]] [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]] (каля 2 000 дзесяцін). Купіў прыватны дом у [[Горад Вільнюс|Вільні]], дзе выхоўваліся яго дзеці.
 
Пасля перапынку ў службе і заняцця гаспадаркай ва ўласным маёнтку, 29 сакавіка 1844 быў выбраны шляхтай Мазырскага павета на пасаду дэпутата па наглядзе за правільным продажам гарачых напояў у Мазырскім павеце, а 23 верасня 1844 — пераабраны падчас дваранскіх выбараў у Мінску на тую ж пасаду і адначасова «кандыдатам» (намеснікам) на пасаду мазырскага павятовага маршалка, якім тады з'яўляўся ў [[1844]]—[[1847]] [[Юліян Францавіч Кеневіч]]. Быў у адпуску з 10 лютага 1845 на 28 дзён у Віленскай губерні, з 4 ліпеня 1846 на 8 дзён і 27 мая 1847 на 28 дзён — у Валынскай губерні.
Радок 79:
== Высылка ў Сібір і вяртанне на радзіму ==
[[File:Antoni Jelenski 1818-1874 - Mozyr szlachcic.jpg|thumb|Антон Паўлавіч Яленскі (малюнак, зроблены ў [[Сібір]]ы)]]
У [[1865]] быў асуджаны да 15 гадоў катаргі на цяжкія капальныя работы ў [[Сібір]] — ва Усоль, куды за хворым Антонам Яленскім паехала яго жонка Сабіна. Былі канфіскаваны ўсе яго маёнткі (маёнтак [[Гарадскі пасёлак Капаткевічы|Капаткевічы]] і частка маёнтка [[Вёска Людзяневічы|Людзяневічы]] ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]], маёнтак [[Вёска Дунайчыцы|Дунайчыцы]] ў [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]], маёнтак Меляховічы ў [[Троцкі павет, Расійская імперыя|Троцкім павеце]] [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] і маёнтак Акніста ў [[Вількамірскі павет (Расійская імперыя)|Вількамірскім павеце]] [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]]), якія пасля планавалася прадаць альбо ўзнагародзіць бясплатна расійскіх афіцэраў, што прымалі ўдзел у падаўленні паўстання. Продаж альбо перадача маёнткаў Антона Яленскага зацягнуліся да [[1869]], бо не былі зроблены папярэднія ацэнкі іх кошта. Жонка Антона Сабіна зрабіла ўсе намаганні, каб канфіскаваны ўладамі родавы маёнтак Дунайчыцы ў Слуцкім павеце набыў з таргоў іх найстаршы сын Павел Антонавіч Яленскі, якому ўлады дазволілі прымаць удзел у аукцыёне. Калі сабраныя на аукцыён дваране даведаліся, што будзе ўдзельнічаць і сын паўстанца, ухіліліся ад таргоў, каб даць мажлівасць Паўлу набыць канфіскаваны родавы маёнтак па найніжэйшым кошце.
 
Ва Усолі Яленскі меў вострыя звады з [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якубам Гейштарам]], якога вінаваціў у здрадзе таемнай арганізацыі ў ходзе [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання]], а Сабіна Яленская дапамагала хворым катаржнікам, атрымаўшы ад іх найменне «анёла».
 
Пасля вызвалення цяжка хворы Яленскі жыў у [[Кракаў|Кракаве]], памёр у [[Горад Вільнюс|Вільні]]. Жонка Сабіна памерла ў маёнтку Акніста ў [[Вількамірскі павет (Расійская імперыя)|Вількамірскім павеце]] [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]].
{{зноскі}}