Розніца паміж версіямі "Баляслаў Калышка"

др
→‎top: вікіфікацыя, перанесена: Лідскі павет| → Лідскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| (2) з дапамогай AWB
др (→‎top: вікіфікацыя, перанесена: Лідскі павет| → Лідскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| (2) з дапамогай AWB)
 
{{асоба}}
'''Баляслаў Вікенцьевіч Калы́шка''' ({{ДН|7|8|1837|26|7}}, фальварак [[Карманішкі]] [[Лідскі павет (Расійская імперыя)|Лідскага пав.]] [[Віленская губерня|Віленскай губ.]], сучасн. [[Літва]] — {{ДС|9|6|1863|28|5}}) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] 1860-х г.
 
Паходзіў з небагатых дваран беларуска-літоўскага сумежжа. 3 [[1860]] вучыўся ў [[Маскоўскі ўніверсітэт|Маскоўскім універсітэце]], адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнага студэнцтва, прапагандаваў ідэі рэвалюцыйнага саюза народаў у барацьбе з [[самадзяржаўе]]м. У [[1861]] вёў агітацыю ў [[Ліда|Лідзе]] і [[Лідскі павет (Расійская імперыя)|Лідскім павеце]], удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, сутыкненнях студэнтаў з паліцыяй у [[Масква|Маскве]]. Ратуючыся ад пакарання, выехаў за мяжу, наведваў ваенную школу польскіх эмігрантаў у [[Італія|Італіі]]. У сакавіку [[1863]] сфарміраваў баяздольны паўстанцкі атрад (Дубіскі полк) у цэнтральнай Літве (Ковенскі павет), меў некалькі паспяховых сугычак з царскімі войскамі. [[5 красавіка]] [[1863]] з атрадам далучыўся да [[Зігмунт Ігнатавіч Серакоўскі|Зігмунта Серакоўскага]], камандаваў адной з калон у паходзе паўстанцаў на поўнач Літвы. Пасля разгрому паўстанцаў у [[Біржайская бітва|Біржайскай бітве]] (25-27 красавіка 1863) узяты ў палон і паводле прысуду павешаны ў [[Вільня|Вільні]] на гандлёвай плошчы [[Лукішкі]].
 
== Літаратура ==
302 987

правак