Барцянскае выступленне сялян (1802—1804): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др CzechoBot перанёс старонку Барцянскае выступленне сялян, 1802—1804 у Барцянскае выступленне сялян (1802—1804): робат перанёс старонку
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: Лідскі павет| → Лідскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 1:
'''Барцянскае выступленне сялян 1802 — 1904'''. Пачалося вясной [[1802]] г. у Барцянскім старостве [[Лідскі павет (Расійская імперыя)|Лідскага павета]]. Сяляне 5 вёсак, спасылаючыся на тое, што да гэтага яны плацілі толькі [[чынш]] і не адбывалі адработачных павіннасцей, адмовіліся выконваць [[Паншчына|паншчыну]] і [[Шарварка|Шарваркі]], накладзеныя арандатарам. Праз свайго паверанага селяніна М. Цыбульскага яны падалі на імя цара прашэнне аб вызваленні ад паншчыны і інш. работ. Аднак Цыбульскі быў арыштаваны, а прашэнне засталося без адказу. Вясной [[1803]] г. сяляне не вйшлі на працу, і палі ў маёнтку не былі засеяны. У староства прыбыў лідскі земскі камісар з атрадам паліцэйскіх і салдат. У адказ на пагрозы ужыць зброю больш за 200 сялян пакінулі вёскі і пахаваліся ў навакольных лясах і балотах. У жніўні [[1803]] г. па распараджэнні губернатара ў староства прыбыла рота салдат, якая была размешчана на пастой па сялянскіх хатах, «выядаючы ў іх апошні леб і жывёлу». «Завадатары» выступлення былі арыштаваны і засуджаны. Аднак у маі [[1804]] г. сяляне зноў адмовіліся падпарадкоўвацца, перасталі апрацоўваць не толькі землі арандатара, але і свае надзелы. Хваляванне задушаны ваеннай сілай.
 
== Літаратура ==