Бяроза (горад): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Вялікае Княства Літоўскае: вікіфікацыя, перанесена: Слонімскі павет| → Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 73:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Упершыню згадваецца як вёска [[Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Слонімскага павета]] з [[1477]] года, калі [[Ян Гамшэй]] са сваёй жонкай Барбарай заснавалі тут касцёл Найсвяцейшай Тройцы. З [[1521]] года ў складзе [[Кобрынскі павет, Вялікае Княства Літоўскае|Кобрынскага павета]]. У [[1538]] годзе касцёл перайшоў да новых гаспадароў, а менавіта: «''Ян і Ганна Гамшэі са Здзітава са сваім сынам Станіславам, а таксама дзецьмі апошняга Марцінам, Паўлам, Янам, Юрам са сваімі жонкамі ў Бярозе, нашчадкамі Гамшэяў, у [[1537]] годзе на алтары бярозаўскага касцёла імянным запісам, замацаваным пячаткай…''» «''…Бярозу, плошчу з агароджай, поле Рыбака, карчму з арэнднай платай даравалі і запісалі…''»
 
На мяжы [[15 стагоддзе|XV]]—[[16 стагоддзе|XVI]] стагоддзяў Бяроза зрабілася асяродкам гандлю. Прывілей [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] выдаў дазвол Мікалаю Гамшэю на правядзенне ў маёнтку штотыднёвых таргоў з пятніцы да суботы: «''Біў нам чалом дваранін наш пан Мікалай Гамшэй у тым, каб, па-першае, дазволіць яму ў маёнтку бярозаўскім мець таргі ў пятніцу, згодна ліста яго бабкі нябожчыцы — пані Віштарт, і, па-другое, біў нам чалом, каб гэты торг у Бярозе прадоўжыць да суботы і зацвердзіць на вякі''».