Бусяж (вёска): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: Слонімскі павет| → Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| (2) з дапамогай AWB
Радок 75:
 
== Гісторыя ==
Першы пісьмовы ўспамін пра Бусяж датуецца [[1556]]: на сесіі Слонімскага земскага суда (суддзя Ян Віктарын з [[Івацэвічы|Івацэвічаў]]) разглядалася скарга Мікалая Юндзіла, [[земянін]]а [[Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Слонімскага павета]], на Лаўрына Аравіцкага ва ўкрыванні збеглых ад яго сялян. Мясцовасць уваходзіла ў склад [[Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Слонімскага павета]] [[Новагародскае ваяводства|Новагародскага ваяводства]].
 
У [[1645]] маёнтак належаў Альбрэхту Праслаўскаму, які аддаў яго ў заставу маршалку слонімскаму Яну Мялешку. Па смерці апошняга Бусяж перайшоў да харунжага слонімскага Жыгімонта Праслаўскага і яго брата Крыштафа, каноніка віленскага. [[15 мая]] [[1648]] браты прадалі маёнтак [[Падканцлер вялікі літоўскі|падканцлеру]] [[Казімір Леў Сапега|Казіміру Льву Сапегу]]. У [[1779]] на месцы драўлянай узвялі новую мураваную грэка-каталіцкую царкву. Пры ёй [[27 жніўня]] рэгулярна праводзіўся кірмаш.