Алесь Сучок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: вікіфікацыя, перанесена: Слонімскі павет| → Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
З сям'і бежанцаў 1-й сусветнай вайны, якія паходзілі з [[Слонімскі павет (Расійская імперыя)|Слонімскага павета]]. У 1922 годзе вярнуўся на радзіму бацькоў. У 1932 годзе скончыўшы пяць класаў у польскай школе ў вёсцы [[Мяльканавічы]], працаваў на гаспадарцы. 16.1.1934 года за арганізацыю дэманстрацыі мяльканавіцкіх вучняў, якія патрабавалі праводзіць заняткі на [[беларуская мова|беларускай мове]], арыштаваны. Уцёк з-пад арышту. Затым сакратар Азярніцкага падпольнага райкама камсамола Заходняй Беларусі. Зноў арыштаваны 30.7.1934 года і ў верасні 1935 года асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў [[Беластоцкая турма|Беластоцкую турм]]у. Пазней Алесь Сучок сведчыў, што пісаць пачаў «яшчэ будучы ў [[Слонімская турма|Слонімскай турм]]е. Паперы і алоўка мець у камеры не дазвалялася, але ўхітрыўся пісаць… алюмініевай лыжкай на сцяне». Вызвалены па амністыі ў 1937 годзе. У 1938 годзе ў часопісе «Шлях моладзі» з'явіўся першы верш Алеся Сучка — «Я бачыў». Зноў арыштаваны 27.4.1939 года і без суда адпраўлены ў [[Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер|лагер Картуз-Бяроза]]. Вызвалены ў верасні 1939 года. Працаваў у Слонімскай раённай газеце «Вольная праца».
 
У час 2-й сусветнай вайны сакратар падпольнага антынацысцкага камітэта, супрацоўнік падпольнай газеты «Вольная праца». З верасня 1944 2-гі сакратар Слонімскага РК ЛКСМБ. З кастр. 1944 да 1946 служыў у Савецкай арміі.
 
У 1948—50 загадчык Азярніцкага сельскага Дома культуры. У 1950—53 старшыня Азярніцкага сельсавета, у 1953—55 інструктар Слонімскага РК КПБ. Затым працаваў у калгасе, на [[станцыя Азярніца|чыгуначнай станцыі]]. З 1959 зноў пачаў выступаць з вершамі (газ. «Гродзенская праўда», час. «Сельская гаспадарка Беларусі»). З 1978 пенсіянер. Пахаваны ў вёсцы [[Азярніца, Слонімскі раён|Азярніца]].