Уладзімір Іванавіч Самойла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфічны нарыс ==
Вучыўся ў [[Маскоўскі ўніверсітэт|Маскоўскім універсітуніверсітэце]]эце, скончыў [[Петраградскі ўніверсітэт]] (1916).
 
Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «[[Мінчук]]» ([[1906]]). З 1908 супрацоўнічаў у мінскіх і віленскіх перыядычных выданнях («Минский курьер», [[Наша Ніва (1906)|«Наша ніва»]]). Пісаў пра асвету народных мас, неабходнасць беларускай школы. Адзін з першых высока ацаніў літаратурную творчасць [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. Аўтар артыкулаў, эсэ прысвечаных творчасці расійскіх і замежных пісьменнікаў. У пачатку 1910-х ад літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці адышоў. Узначальваў хімічную лабараторыю ў Мінску, быў членам гарадской думы.
 
З 1918 жыў у [[Вільня|Вільні]], працаваў выкладчыкам у гімназіі, супрацоўнічаў у прэсе («Виленская речь», «Виленские новости» і інш.). Выступіў з серыяй публіцыстычных артыкулаў пра становішча на Віленшчыне, у якіх паказваў імперыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923-19271923—1927 адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку.<ref>ЭГБ, т.6, ч.1, с.218</ref> У філасофскіх эсэ, нарысах сцвярджаў гістарычную заканамернасць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і яго аб'ектыўнуюаб’ектыўную непераможанасць. Пасля разгрому [[БСРГ]] ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці адыйшоў. У 1928-19291928—1929 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданні [[Інбелкульт]]а і [[БелАН|Беларускай Акадэміі Навук]]. У газетах [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Wileński»]] i «[[Przegląd Wileński]]» апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалогію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.
 
На пачатку 1930-х г. працаваў бібліятэкарам Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]]) датычылі культуралагічнай тэматыккі, помнікаў старажытнай літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусветнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.
 
Арыштаваны ў кастрычніку [[1939]] ў ліку іншых беларускіх дзеячаў. Этапаваны ў Мінск (?), расстраляны.<ref>Маракоў…</ref>.
 
== Знаёмства з Я. Купалам ==
 
Летам У. Самойла прыязджаў у бацькоўскі фальварак [[Казіміраўка]] пад Мінскам. Непадалёк знаходзіўся хутар Мачаны, куды да сваякоў прыходзіў юны [[Янка Купала|Іван Луцэвіч]], сын беднага шляхціца-аднадворца. Падлетак марыў вучыцца ў [[Мінскае рэальнае вучылішча|Мінскім рэальным вучылішчы]], а Уладзіміра Самойлу, бацька якога быў там дырэктарам, папрасілі падрыхтаваць будучага пісьменніка да паступлення<ref name="ЛУК">[https://www.sb.by/articles/legendy-uchitelya-kupaly.html Легенды учителя Купалы] {{ref-ru}}<</ref>.
 
Ідэя з вучылішчам не ўдалася, аднак маладыя людзі пасябравалі. А галоўнае, Уладзімір Самойла разглядзеў ў малодшым сябру - розніца паміж імі была чатыры гады - вялікі паэтычны талент<ref name="ЛУК"/>.
 
Менавіта дзякуючы Самойле праз гады ў газеце "[[Северо-Западный край]]" першы верш Івана Луцэвіча «Мужык», падпісаны псеўданімам ''Янка Купала''<ref name="ЛУК"/>.
 
== Творы ==