Чарняхоўская культура: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 49:
 
== Гаспадарка ==
[[Жывёлагадоўля]], [[земляробства]], [[рамяство]], [[паляванне]], [[рыбалоўства]]. Уздым земляробства ў эпоху чарняхоўскай культуры адзначаны ўдасканаленнем [[плуг]]а і [[рала]] з жалезнымі наканечнікамі; [[вол]] і [[конь]] выкарыстоўваліся, верагодна, як цяглавая сіла; пашырыўся склад культурнай травы; пад раллю асвоены значныя плошчы. Земляробства было падсечным і аблогавым. Прадукцыю сельскай гаспадаркі чарняхоўцы захоўвалі ў ямах-сховішчах або ў вялікіх гліняных пасудзінах — «зерневіках». Збожжа малолі жоранамі. З хатніх жывёл разводзілі буйную і дробную рагатую скаціну, [[свіння|свіннейсвіней]], [[конь|коней]], хатнююсвойскую птушку.
 
Квітнеў гандаль з найбліжэйшымі антычнымі цэнтрамі. Пра гэта сведчаць імпартныя прадметы (амфары, у якіх прывозілі віно і аліўкавы алей, шкляныя кубкі, радзей — чырвоналакавыя пасудзіны) — цэлыя і ў абломках, выяўленыя на ўсіх помніках чарняхоўскай культуры. У знешнім і ўнутранымнутраным гандлі выкарыстоўвалася рымская манета. На тэрыторыі чарняхоўскай культуры выяўлена больш за тысячу манетных скарбаў. Некаторыя рысы чарняхоўскай культуры склаліся пад уплывам познеантычнай цывілізацыі.
 
== Этнічны склад ==