Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 50:
== Гісторыя ==
Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці [[25 жніўня]] [[1991]] года Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановай [[Савет міністраў БССР|Савета міністраў]] [[БССР]] ад [[12 лютага]] [[1970]] г. № 37. [[9 жніўня]] [[1996]] года ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзідэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра<ref>{{cite web | author = | last = | first = | authorlink = | coauthors = | date = | url = http://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor78/text78244.htm| title = Пастанова Кабінета міністраў ад 9 жніўня 1996 г. № 525| format = | work = Сайт Валерыя Леванеўскага| publisher = | date = 27 жніўня 2010 | language = | postscript = }}</ref>.
 
== Стаўленне да мэмарыялу [[Курапаты]] ==
=== Забаўляльная ўстанова ў ахоўнай зоне мемарыялу ===
У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне непасрэдна за 50 метраў ад мемарыялу Курапаты, праваабаронцы і грамадскія актывісты, удзельнікі круглага стала «Абаронім Курапаты» накіравалі зварот у дзяржорганы аб недапушчальнасці згаданага будаўніцтва. 25 лістапада 2012 году актывісты атрымалі адказ з Міністэрства культуры, дзе сцьвярджалася пра выяўленыя парушэнні пры будаўніцтве і далейшае спыненне будаўніцтва<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Будаўніцтва «Бульбаш-хола» прыпыняецца толькі часткова|спасылка=http://euroradio.by/report/budaunictva-bulbash-hola-prypynyaecca-124094|выдавец=[[Эўрарадыё]]|дата публікацыі=25 лістапада 2012|копія=https://euroradio.fm/report/budaunictva-bulbash-hola-prypynyaecca-124094|дата копіі=25 лістапада 2012|дата доступу=30 красавіка 2017}}</ref>. 27 лістапада таго ж году адпаведнае прадпісанне выдала й Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Аднак 1 снежня 2014 году Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 метраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконенае, а знос пабудоваў так і не адбыўся. Далейшыя пратэсты грамадзкасці і звароты ў суд і пракуратуру плёну не прынеслі<ref>{{Навіна|аўтар=[[БелаПАН]]|загаловак=Абаронцы Курапатаў зьвярнуліся да генэральнага пракурора|спасылка=https://m.charter97.org/be/news/2015/2/20/140270|выдавец=«[[Хартыя’97]]»|дата публікацыі=20 лютага 2015|копія=https://charter97.org/be/news/2015/2/20/140270|дата копіі=20 лютага 2015|дата доступу=30 красавіка 2017}}</ref><ref>{{Навіна|аўтар=[[Арцём Мартыновіч]]|загаловак=Праект забудовы Курапат: зоны аховы падагналі пад «Бульбаш-хол»|спасылка=http://euroradio.by/praekt-zabudovy-kurapat-zony-ahovy-padagnali-pad-bulbash-hol|выдавец=[[Эўрарадыё]]|дата публікацыі=16 красавіка 2014|копія=https://euroradio.fm/praekt-zabudovy-kurapat-zony-ahovy-padagnali-pad-bulbash-hol|дата копіі=16 красавіка 2014|дата доступу=30 красавіка 2017}}</ref><ref>[http://www.belaruspartisan.org/politic/299954/ Суд отказался возбуждать дело против Минкульта за Куропаты] // Беларускі Партызан {{Ref-ru}}</ref>. Дзяяч беларускай палітычнай эміграцыі [[Зянон Пазняк]] ахарактаразаваў згаданае будаўніцтва і паводзіны ўладаў як «абразу нацыянальнага гонару і зьнічтажэнне нацыянальнай святыні». Палітык адзначыў, што нельга ладзіць «канкан на труне»<ref>{{Навіна|аўтар=Вольга Міцкевіч|загаловак=Зянон Пазьняк: За адну назву «Бульбаш» трэба падаваць у суд|спасылка=http://euroradio.by/zyanon-paznyak-za-adnu-nazvu-bulbash-treba-padavac-u-sud|выдавец=[[Эўрарадыё]]|дата публікацыі=24 кастрычніка 2012|копія=https://euroradio.fm/zyanon-paznyak-za-adnu-nazvu-bulbash-treba-padavac-u-sud|дата копіі=24 кастрычніка 2012|дата доступу=30 красавіка 2017}}</ref>.
 
У чэрвені 2018 году ў будынках «Бульбаш-холу» адкрылася рэстарацыя пад іншай назвай. Грамадзкасць распачала пратэсты<ref>[https://www.svaboda.org/a/29270837.html Як каля месца масавых расстрэлаў зьявіўся рэстаран] // Беларуская служба Радыё «Свабода»</ref><ref>[https://www.racyja.com/hramadstva/skandalny-restaran-u-kurapatakh-adch/ Рэстаран у Курапатах працуе, актывісты — пратэстуюць] // [[Беларускае Радыё Рацыя]]</ref>. У канцы кастрычніка 2018 году стала вядома, што ўладальнікі рэстарацыі падалі заяву ў міліцыю аб завядзенні крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў<ref>[https://www.svaboda.org/a/29569816.html Рэстарацыя «Поедем поедим» запатрабавала крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў] // Радыё Свабода</ref>.
 
=== Будаўніцтва бізнэс-цэнтру ў ахоўнай зоне мемарыялу ===
У лютым 2017 году журналісты «Радыё Свабода» выявілі, што ля Курапатаў скарацілі ахоўную зону, каб на яе месцы пабудаваць бізнэс-цэнтр. Змяненне межаў было зацверджанае пастановай Міністэрства культуры №70 ад 1 снежня 2014 году. Будаўніцтва бізнэс-цэнтру на былой ахоўнай зоне Курапатаў пачала кампанія «Белрэканструкцыя», а замоўнік будаўніцтва — кампанія «Кіпрэканструкцыя». Паводле інфармацыі парталу 1863x.com, галоўны ініцыятар згаданага будаўніцтва ля Курапатаў — адзін з самых багатых людзей Беларусі Ігар Анішчанка<ref>[http://1863x.com/poor-kommers/ Как ученик Далай-Ламы уничтожает Куропаты] // 1863x.com</ref>. Мясцовыя жыхары і актывісты «[[Малады фронт|Маладога фронту]]» распачалі акцыю па спыненні будоўлі<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=185707 Месца будаўніцтва бізнэс-цэнтра каля Курапатаў перастала быць ахоўнай зонай два гады таму КАРТА] // [[Наша ніва]]</ref><ref>[http://nn.by/?c=ar&i=185701 Пяць пытанняў і адказаў пра канфлікт вакол забудовы ў Зялёным Лузе каля Курапат] // [[Наша ніва (1991)|Наша ніва]]</ref>. Актывісты паставілі намёты. Супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтру выказаліся шэраг грамадскіх дзеячаў і арганізацый Беларусі, у тым ліку нобелеўская лаўрэатка [[Святлана Алексіевіч]]<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=186239 Святлана Алексіевіч падтрымала абаронцаў Курапат: «Маўчаць сорамна»] // [[Наша ніва (1991)|Наша ніва]]</ref><ref>{{Навіна|аўтар=Аляксей Арэшка|загаловак=«Гавары праўду»: Новабудоўля ля Курапат — гэта выпрабаваньне на злом гістарычнай годнасьці ўсёй нацыі|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2017/02/25/890433_12345|выдавец=[[БелаПАН]]|дата публікацыі=25 лютага 2017|копія=https://zapraudu.info/novabudoulya-lya-kurapatau-geta-vyprabavanne-na-zlom-gistarychnaj-godnastsi-usyoj-natsyi/|дата копіі=25 лютага 2017|дата доступу=30 красавіка 2017}}</ref><ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=ЛДП патрабуе спыніць будоўлю каля Курапат і стварыць мэмарыял|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2017/02/25/890427_12345|выдавец=[[БелаПАН]]|дата публікацыі=25 лютага 2017|копія=http://by.belapan.com/archive/2017/02/25/890427_12345|дата копіі=25 лютага 2017|дата доступу=30 красавіка 2017}}</ref>. У выніку пратэстаў грамадскасці будаўніцтва бізнэс-цэнтру было спыненае.
 
== Пазіцыя па руйнаванні помнікаў гісторыі і культуры ==
У траўні 2010 году кіраўнік Беларусі [[Аляксандр Лукашэнка]] падпісаў указ аб будаўніцтве ў [[Мінск]]у побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу. Праект прадугледжваў знос будынка [[Першая мінская электрастанцыя|першай мінскай электрастанцыі]], пабудаванай у 1890 годзе. Электрастанцыя мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Знос станцыі падтрымала Міністэрства культуры Беларусі. Нягледзячы на тое, што паводле 28-га артыкула Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны рашэнне аб зносе гісторыка-культурных каштоўнасьцях можа прымаць толькі найвышэйшы орган выканаўчай улады [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Савет міністраў]] (і толькі ў выключных выпадках), знос электрастанцыі адбыўся ў 2012 годзе<ref>[https://news.tut.by/society/216893.html У Мінску пачалі руйнаваць будынак першай электрастанцыі] // [[Эўрарадыё]], [[TUT.BY]]</ref><ref>[https://realty.ej.by/reconstruction/2011/12/19/po_faktu_snosa_pervoy_minskoy_elektrostantsii_vozbuzhdeno_ugolovnoe_delo.html По факту сноса первой минской электростанции может быть возбуждено уголовное дело] // ej.by {{ref-ru}}</ref>. Па факце зносу распачатая крымінальная справа<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=65260 Па факце зносу першай мінскай электрастанцыі распачатая крымінальная справа] // [[Наша ніва (1991)|Наша ніва]]</ref>.
 
Уначы 26 красавіка 2014 году на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Моладзевай [[Гродна|Гародні]] будаўнікі знеслі гістарычны будынак XIX стагоддзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры Беларусі<ref>[http://vgr.by/home/society/14621-nochyu-v-tsentre-grodno-snosili-zdanie-kotoromu-bolshe-100-let Ночью в центре Гродно сносили здание, которому больше 100 лет (добавлено видео)] // Вечерний Гродно {{ref-ru}}</ref><ref>[https://news.tut.by/society/480918.html Исторический дом на улице Карла Маркса, 22 в Гродно снесли] // [[TUT.BY]] {{ref-ru}}</ref><ref>[https://grodno24.com/construction/v-czentre-grodno-snesli-istoricheskoe-zdanie-xix-veka.html В центре Гродно снесли историческое здание XIX века] // grodno24.com {{ref-ru}}</ref>. У верасьні 2015 году ў Гародні знеслі будынак пачатку ХХ стагоддзя дзеля новабудоўлі<ref>[http://s13.ru/archives/118710 Фотофакт: в Гродно приступили к сносу здания начала прошлого века. На его месте появится элитная новостройка] // s13.ru {{ref-ru}}</ref>. Зімой 2016 году ў Гародні знеслі гістарычны будынак 1870 году пабудовы<ref>[https://grodno.in/news/10579/ Историческое здание на К. Маркса в Гродно снесли окончательно из-за плохого состояния ] // grodno.in {{ref-ru}}</ref>.
 
7 траўня 2018 году адбыўся знос будынку ў [[Ракаўскае прадмесце|Ракаўскім прадмесці Менску]] па вуліцы Вызвалення, гісторыка-культурнай каштоўнасці XIX стагодзьдзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сцяны. Знос адбыўся з ініцыятывы галавы [[Беларуская праваслаўная царква|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]] [[Павел (Панамароў)|Паўла (Панамарова)]]. Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты [[Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры|Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры]], праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі [[Аляксандр Лукашэнка]]. Грамадскі актывіст {{нп3|Антон Матолька||ru|Мотолько, Антон Гадимович}}, які быў сведкам зносу, выклікаў міліцыю і звярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак з Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролем<ref>[https://citydog.by/post/tvj-mitropolit/ Теперь все ясно. Зачем Митрополит Павел просит снести исторические здания в центре Минска] // citydog.by {{ref-ru}}</ref><ref>[https://citydog.by/post/snesli-zdanie/ Как это возможно? Ради нового комплекса Белорусской православной церкви в центре Минска снесли часть исторического здания (фото)] // citydog.by {{ref-ru}}</ref><ref>[https://realty.tut.by/news/building/599849.html?crnd=44126 Ради нового комплекса БПЦ в центре Минска сносят часть исторического здания 19 века] // [[TUT.BY]] {{ref-ru}}</ref>.
 
== Структура ==