Розніца паміж версіямі "Баляслаў Паўлавіч Аскерка"

др
вікіфікацыя, перанесена: Рэчыцкі павет| → Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
др (вікіфікацыя, перанесена: Рэчыцкі павет| → Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB)
}}
'''Баляслаў Паўлавіч Аскерка''' (1822, вёска [[Вадовічы]], [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]] — 30.12.1896, [[Варшава]]) — [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|мазырскі павятовы маршалак]] (1862—1863), удзельнік [[Паўстанне, 1863-1864|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]].
 
== Паходжанне і сям'я ==
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду [[Род Аскеркаў|Аскеркаў]] гербугербf «[[Мурдэліа]]». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты [[Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Рэчыцкага паветаў]] ВКЛ, а род маці — [[Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Мазырскага павета]] і [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]].
 
Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны [[Род Яленскіх|Яленскай]] у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў [[1814]] г. налічвалася 652 [[Рэвізская душа|рэвізскія душы]]. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні рэчыцкага земскага суда, засядацеля II-га дэпартамента [[Галоўны суд Мінскай губерні|Галоўнага суда Мінскай губерні]] (упам. 1801 г. ), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|рэчыцкім павятовым маршалкам]] (1814—1815).
292 560

правак