Альбрэхт Радзівіл (1717—1790): Розніца паміж версіямі

др
вікіфікацыя, перанесена: Рэчыцкі павет| → Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| (2) з дапамогай AWB
др (CzechoBot перанёс старонку Альбрэхт Радзівіл, 1717—1790 у Альбрэхт Радзівіл (1717—1790): робат перанёс старонку)
др (вікіфікацыя, перанесена: Рэчыцкі павет| → Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| (2) з дапамогай AWB)
'''Альбрэхт Радзівіл''' ({{ДН|25|3|1717}}, [[маёнтак]] [[Здзецел]] [[Новагародскае ваяводства|Новагародскага ваяводства]] — [[1790]], {{МС|Глуск}}) — дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Староста рэчыцкі ([[1734]]—[[1773]]), генерал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага (з [[1755]]).
 
Валодаў [[Крожы|Крожамі]] ў [[Жамойць|Жамойці]], [[Глуск]]ам і [[Хальч]]ам у [[Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Рэчыцкім павеце]] і інш.
 
== Біяграфія ==
Па смерці караля і вялікага князя [[Аўгуст Моцны|Аўгуста Моцнага]] ([[1733]]) выступаў разам з бацькам і братамі за абранне на прастол [[Аўгуст Сас|Аўгуста Саса]]. Быў [[Пасол соймавы|паслом]] на пацыфікацыйны сойм [[1736]], дзе падпісаў дыплом пра абранне Аўгуста Саса. У [[1750]] абіраўся маршалкам [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага]]. У [[1740-я|1740-х]] быў палкоўнікам літоўскай панцырнай кавалерыі, з [[1754]] — палкоўнікам гусарскага знаку ў харугве каралевіча Фрыдэрыка.
 
Падчас бескаралеўя ([[1763]]) быў супраціўнікам [[Чартарыйскія|Чартарыйскіх]], выступаў супраць абрання на прастол [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. У [[1768]] далучыўся да [[Барская канфедэрацыя|Барскай канфедэрацыі]] і быў адным з кандыдатаў на пасаду яе маршалка ў Вялікім Княстве Літоўскім; у [[1770]] абіраўся маршалкам канфедэрацыі ў [[Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Рэчыцкім павеце]]. У [[1771]] распрацаваў план «вялізнай дыверсіі», паводле якога канфедэрацыя мусіла распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю сучаснай [[Беларусь|Беларусі]]. Па захопе галоўных замкаў дзяржавы літоўскае войска мусіла сабрацца ў [[Бабруйск]]у і адтуль выправіцца маршам у [[Карона Польскага каралеўства|Каралеўства Польскае]].
 
Пасля паражэння канфедэрацыі выехаў у [[Сілезія|Сілезію]], потым у [[Італія|Італію]]. У [[1777]] вярнуўся і прымірыўся з каралём.
311 748

правак