Розніца паміж версіямі "Калінкавічы"

др
→‎Гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: Мазырскі павет| → Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
др (→‎Гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: Мазырскі павет| → Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB)
 
== Гісторыя ==
Выяўленыя археолагамі гарадзішчы бронзавага і ранняга жалезнага вякоў, а таксама эпохі Кіеўскай Русі сведчаць аб засяленні мясцінаў у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніцаў Калінкавічы вядомыя з XVI ст. як в. Валенкавічы Мазырскага павета Мінскага ваяводства ВКЛ, вялікакняская ўласнасць. Упершыню ўпамінаецца як вёска Каленкавічы [[Багрымавіцкае стараства|Багрымавіцкага стараства]] ў акце рэвізіі [[Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Мазырскага павета]] [[1560]] г., прыводзіцца апісане межаў вёскі. У [[1582]] г. упамінаецца ў межавай справе паміж маёнткам Гарбавічы, які належаў [[Аскеркі|Аскеркам]], і [[Багрымавіцкае стараства|Багрымавіцкім стараствам]]. [[16 мая]] [[1774]] г. складзены акт размежавання вёсак Гулевічы і Каленкавічы. У [[1778]] г. цэнтр Каленкавіцкай парафіі; у вёсцы 25 хат.
 
З [[1793]] г., пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі, мястэчка [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]], да [[1805]] г. належала князю Шахоўскаму. У [[1795]] г. мястэчка Старыя Каленкавічы (35 двароў) і в. Новыя Каленкавічы, на паштовым тракце [[Бабруйск]] — [[Мазыр]]. У [[1856]] г. узведзены будынак Мікалаеўскай царквы (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з [[1827]] г.). У [[1864]] г. адкрытае народнае вучылішча. У [[1866]] г. налічвалася 100 двароў. Памешчык Галалобаў у [[1876]] г. меў у вёсцы 71 дзесяціну зямлі, крупарушку. Са здачай у эксплуатацыю ў [[1886]] г. чыгункі [[Лунінец]] — [[Гомель]] пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. Паводле перапісу [[1897]] г. мястэчка ў [[Дудзіцкая воласць|Дудзіцкай воласці]] [[Рэчыцкі павет, Расійская імперыя|Рэчыцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Былі 2 майстэрні па апрацоўцы скураў, завод колавай мазі, 27 лавак, 3 карчмы, 3 пастаялыя двары. У сяле Каленкавічы ў гэты час былі царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка. У [[1916]] г., калі закончылася будаўніцтва чыгункі [[Жлобін]] — [[Оўруч]], Калінкавічы сталі важным транспартным вузлом. У красавіку [[1917]] г. створаны валасны Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З красавіка [[1919]] г. у Рэчыцкім павеце Гомельскай губерні. З мая [[1923]] г. да красавіка [[1924]] г. цэнтр Калінкавіцкай воласці, у склад якой ўвайшлі тэрыторыі скасаваных Аўцюцевіцкай і Дудзіцкай валасцей. З ліпеня 1924 г. у складзе БССР. З [[1925]] горад. У [[1924]]—[[1930]] цэнтр раёна. У [[1920]]—[[1930]] гг. дзейнічала рамеснае таварыства, працавалі паравы млын з лесапільняй, бачарня, кузня, электрастанцыя, цагельня, ткацкая, шавецкая, кравецкая майстэрні, тэлефонная станцыя. З лютага [[1938]] г. у Палескай вобласці. З [[1939]] г. — цэнтр раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупаваныя нямецка-фашысцкімі войскамі. Найменне «Калінкавіцкіх» прысвоена 21-й часці і злучэнню. Адна з вуліц горада носіць імя генерала-палкоўніка П. А. Бялова, кавалерыйскі корпус якога ўдзельнічаў у вызваленні Калінкавічаў. Усталяваныя помнікі на брацкіх магілах, помнік-танк у гонар вызвалення горада, мемарыяльны знак на могілках ахвяраў фашызму. З студзеня [[1954]] г. у [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. У 1961 годзе на тэрыторыі знойдзены [[Калінкавіцкі скарб]]. З сакавіка [[1963]] г. горад абласнога падпарадкавання. Працуюць мясакамбінат, хлебазавод, фабрыкі мэблевая і побытавай хіміі, Палескі хімлясгас, камбінат хлебапрадуктаў, іншыя прадпрыемствы і ўстановы. У канцы [[1993]] г. у горадзе адкрытая царква ў імя Казанскай Багародзіцы. З [[1994]] г. працуе Калінкавіцкі краязнаўчы музей.
306 750

правак