Ян Сакалоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: вырашенне неадназначнасцей, typos fixed: САКАЛОЎСКІ → САКАЛОУСКІ з дапамогай AWB
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: Мазырскі павет| → Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 1:
{{значэнні2|тып=прозвішча|Сакалоўскі}}
'''Ян (Іван) САКАЛОЎСКІСакалоўскі''' (? — пасля 1651) — удзельнік казацка-сялянскага руху на [[Украіна|Украіне]] і [[Беларусь|Беларусі]], [[Казакі|казацкі]] палкоўнік, «кастырскі [[гетман]]».
 
Паходзіў з беларускай праваслаўнай [[Шляхта|шляхты]]. Пасля разгортвання паўстання [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]] ва Украіне далучыўся да казакоў. У ліпені [[1648 ]]г. на чале казацкага загону прымаў удзел у барацьбе з атрадамі шляхты [[ВКЛ]] у [[Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Рэчыцкім]] і [[Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Мазырскім]] [[павет]]ах. Прымаў удзел у авалоданні казакамі [[Мазыр]]ом. У жніўні 1648 г. на чале 2-тысячнага палка рушыў на [[Слуцк]]. Пасля няўдалых перамоў з камендантам горада Янам Сасноўскім і прадстаўнікамі слуцкага праваслаўнага духавенства і мяшчан, паспрабаваў узяць горад штурмам. Няўдалыя спробы авалодаць горадам прымусілі палкоўніка перайсці да [[Аблога|аблогі]] горада, на дапамогу Я. Сакалоўскаму таксама быў накіраваны атрад казакоў, які, аднак, быў разбіты па дарозе. У ноч з 28 на 29 жніўня 1648 г. у [[Слуцк]] патаемна ўвайшлі 6 [[Харугва, войска|харугваў]] войска ВКЛ, пасля чаго перавага сіл аказалася не на баку казакоў. Сакалоўскі быў цяжка паранены і вымушаны зняць аблогу са Слуцка. У [[1649]] г. удзельнічаў у перамовах казацкага кіраўніцтва з расійскім паслом К. Ункоўскім.
 
У [[1651]] г. страціў пасаду «кастырскага гетмана», далейшы лёс невядомы.