Магілёў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: Аршанскі павет| → Аршанскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 85:
Упершыню Магілёў згадваецца пад 1267 годам у [[Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх|«Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх»]], што датуецца канцом [[14 стагоддзе|XIV ст.]], паводле якога горад нібыта залежаў ад віцебскіх князёў, таксама паведамляецца аб заснаванні горада галіцка-валынскім князем Львом Данілавічам, ад якога горад нібыта атрымаў сваю назву<!--нібыта ад лац.: «магні Леў» (Вялікі Леў) — Магілёў-->, але гэтыя звесткі неверагодныя. Імаверна, горад заснаваны ў 2-й палове XIV ст., больш ранняга матэрыялу археалагічныя даследаванні не выявілі, і на месцы будаўніцтва першага замка будаўнікамі быў выяўлены вялікі старажытны грунтавы могільнік — відаць, адсюль пайшла назва горада. У гэты час Магілёў знаходзіўся ва ўладанні каралевы [[Ядвіга, каралева Польшчы|Ядвігі]], жонкі [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|караля]] і [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Ягайла|Ягайлы]]. У [[1431]] годзе ён перайшоў да вялікага князя [[Свідрыгайла Альгердавіч|Свідрыгайлы]], а ў [[1503]] — да вялікай княгіні [[Алена Іванаўна|Алены Іванаўны]].
 
У [[15 стагоддзе|XV ст.]] Магілёў быў адным з важных пунктаў на гандлёвых шляхах, што вялі з усходу на захад і з поўначы на поўдзень, тут мелася ўласная мытня. Пад [[1447]] годзе згадваецца праваслаўная Спаская царква. У пачатку [[16 стагоддзе|XVI ст.]] горад увайшоў у склад [[Аршанскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Аршанскага павета]] [[Віцебскае ваяводства|Віцебскага ваяводства]].
 
У сувязі з падзеннем [[Смаленск]]а ([[1514]]) і пераходам яго на стагоддзе пад уладу [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]], многія тамтэйшыя купцы перабраліся ў Магілёў. Праз гэта яго ваколіцы неаднаразова (у [[1518]], [[1519]] і [[1535]] гг.) цярпелі ад рабаўніцкіх набегаў маскоўскіх захопнікаў, якія, аднак, самім горадам авалодаць не здолелі. У [[1526]] годзе скончылася будова новага [[Магілёўскі замак|замка]]. У [[1561]] годзе горад атрымаў права на [[войтаўства]].