Камісіі парадкавыя цывільна-вайсковыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: вырашенне неадназначнасцей з дапамогай AWB
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: Аршанскі павет| → Аршанскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 3:
У камісіі выбіраліся 15 камісараў з неасуджанай і аселай шляхты ў ваяводствах і паветах на сойміках на 2 гады. Без выбрання за грамадскія заслугі ў камісіі ўваходзілі сенатары, цівуны, павятовыя маршалкі, гродавыя старасты, харужыя. Кожная камісія мела канцылярыю з возным і адвакатам. Сесіі адбываліся штодня акрамя святаў. '''Цывільна-вайсковыя камісары''' выконвалі функцыі бясплатна, але на работу канцылярыі збіралася па шэлегу з кожнага злотага падаткаў.
 
У [[ВКЛ]] існавалі 23 камісіі ў адпаведных адміністрацыйных цэнтрах, у т.л. ва [[Ушачы|Ушачах]] для [[Полацкае ваяводства|Полацкага ваяводства]], [[Чарэя|Чарэі]] для [[Віцебскае ваяводства|Віцебскага ваяводства]], [[Халопенічы|Халопенічах]] для [[Аршанскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Аршанскага павета]], [[Брэст|Берасці]] для [[Берасцейскае ваяводства|Берасцейскага ваяводства]] і [[Кобрынскі павет, Вялікае Княства Літоўскае|Кобрынскага павета]], [[Бабруйск]]у для [[Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Рэчыцкага павета]].
 
Камісіі наглядалі за мерамі і вагамі, цэнамі, мануфактурамі, корчмамі, гарадамі, шляхамі зносін, рачнымі перавозкамі. Абавязаны былі клапаціцца аб росце земляробства, рамёстваў, гандлю. Вялі ўлік насельніцтва, збіралі падымны падатак. Кіравалі ўтварэннем парафіяльных школ пры плябаніях, раскватараваннем і забеспячэннем войск рэкрутамі і харчам. У якасці суда 1-й інстанцыі разглядалі маёмасныя справы і справы па адміністрацыйных правапарушэннях, канчаткова і безапеляцыйна, калі [[іск]] не перавышаў 300 злотых, а кара — 50 злотых і 3 дзён турмы. Астатнія справы па прадстаўленні павятовых дазорцаў адсылаліся па апеляцыі на канчатковы прысуд [[Камісія паліцыі абодвух народаў|Камісіі паліцыі абодвух народаў]]. Разбіралі спрэчкі паміж ваеннымі і цывільным насельніцтвам, каралі за непаслушэнства публічнай уладзе і землеўладальнікам, але не мелі права судзіць па крымінальных справах.