Жыве Беларусь!: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 11:
 
Менавіта «Жыве Беларусь!» упершыню загучала як палітычны нацыянальны заклік у [[1918]] (выступленне А. Баліцкага ў [[Кіеўскі ўніверсітэт|Кіеўскім універсітэце]], што А. Баліцкаму ставіў у віну [[Сямён Якаўлевіч Вальфсон|С. Вальфсон]] — «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі», [[1931]], С. 45), кліч ужываўся на сходах студэнтаў у [[1920-я|1920-х]] у [[Прага|Празе]], пазней на грамадскіх сходах у [[Парыж]]ы, [[Вільня|Вільні]]<ref name="kipiel">[[Вітаўт Кіпель]]. [http://www.nn.by/2002/08/17.htm Жыве Беларусь!] // «[[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]]» № 8 (270), [[22 лютага]] [[2002]].</ref>.
 
Сустракаецца ў адной з вайсковых песень віцебскіх партызанаў:
{{Цытата|<poem> «На прускага ката
За вёску і хату!» -
Кліч помсты народнай заве.
Ідуць у атаку лясныя салдаты,
Грукочуць гранаты,
Грымяць аўтаматы:
— Жыве Беларусь!
Жыве!<ref>[https://www.svaboda.org/a/27855981.html Сяржук Доўгушаў: Песьня гучыць, і яе не спыніць, яна — як сьцяг]</ref><ref>[https://ok.ru/majakrainbelarus/topic/65388885437395]</ref></poem>}}
 
Па [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайне]] зрабіўся прыкметным, неад'емным элементам палітычнага і духоўнага жыцця беларускай эміграцыі. Пад назвай «Жыве Беларусь» выходзілі часопісы, а пазней так зваўся перыёдык Беларускага вызваленчага руху ([[1957]]—[[1962]], [[Англія]]—[[ЗША]]), бюлетэнь [[БЦР]] ([[1976]]—[[1986]], [[Германія]]—[[ЗША]]). Спрыяла пашырэнню клічу «Жыве Беларусь!» у Заходняй Еўропе дзейнасць тэатральнае беларускае трупы з такой жа назвай. Гэтая трупа ездзіла па Германіі ў [[1944]]—[[1948]] і сотні разоў выступала як для беларусаў, гэтак і для небеларусаў. Кліч «Жыве Беларусь!» зрабіўся стандартным для [[Аб'яднанне беларускіх скаўтаў|беларускіх скаўтаў]] пры абавязковым характары афіцыйнага скаўцкага клічу «Напагатове!». Арганізацыі моладзі, студэнцкія і грамадскія суполкі выдалі дзясяткі жэтонаў, плакатаў, паштовак з надпісамі «Жыве Беларусь». Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі аздобіла летнія саколкі з надпісам «Жыве Беларусь»<ref name="kipiel"/>.