Гідэнзэ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
== Геаграфія ==
[[Выява:Blick aus SSW auf den Leuchtturm auf dem Schluckswiek (Dornbusch,Hiddensee).jpg|thumb|left|ДорнбушБакенберг]]
Востраў Гідэнзэ месціцца на захад ад большага па памерах вострава [[Руген]]. Адлучаны ад яго шэрагам [[праліў|праліваў]] і [[заліў|заліваў]], у самым вузкім месцы ўсяго на 480 м. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 17 км. Найбольшая шырыня — 1,97 км, найменьшая шырыня — 125 м. Найвышэйшы пункт — пагорак ДорнбушБакенберг (72 м) на поўначы.
 
Гідэнзэ — адносна маладое ўтварэнне з пункту гледжання [[геалогія|геалогіі]]. Пачаў фарміравацца ў апошні [[Ледніковы перыяд|ледавіковы перыяд]] у выніку адкладанняў [[ледавік]]а. Абрысы ўзбярэжжа, блізкія да сучасных, узніклі толькі пасля [[наша эра|нашай эры]]. [[Пясок|Пясчаная]] частка берага вельмі няўстойлівая, у нашы дні на поўначы скарачаецца з хуткасцю каля 30 см у год. Для абароны берага ад мора ўзводзяцца [[дамба|дамбы]].