Шлях пахаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
У I стагоддзі да н. э. [[Дыядор Сіцылійскі]] пісаў: «Сакотра з'яўляецца галоўным у свеце пастаўшчыком [[ладан]]а і [[міра, смала|міры]]. Востраў з'яўляецца зыходным пунктам Аравійскага „шляха пахаў“: адсюль каштоўныя смолы і іншыя каштоўныя тавары дастаўляюцца ў [[Горад Адэн|Адэн]] і [[Горад Кана, Емен|Кану]]» (Старажытны порт [[Хадрамаут]]а на аравійскім узбярэжжы каля падножжа гары Хусн аль-Гураб).
 
Калі рымляне ў пачатку нашай эры ўзялі ў свае рукі марскі шлях у [[Індыя|Індыю]] і тым самым паставілі пад пагрозу гандаль араматычнымі рэчывамі на ўзбярэжжы, якая ійшлаішла праз [[Горад Адэн|Адэн]], значэнне важнага гандлёвага цэнтра набыла сталіца дзяржавы Хадрамаут {{нп3|Горад Шабва||ru|Шабва}}. ПагэтамуТаму араматычныя смолы цяпер прыходзілася везці ў порт Кана (у 15 км на захад ад цяперашняга пасёлка рыбакоў {{нп3|Пасёлак Бір Алі|Бір Алі|ru|Бир Али}} у Емене), а адтуль — у Шабву. У Кану дастаўляліся таксама араматычныя рэчывы з [[Самалі]] і [[Эфіопія|Эфіопіі]]. Калі начальнікі вярблюжых караванаў адхіляліся ад усталяванага маршрута, іх каралі смерцю<ref name="Shabwa"/>. У пустыні было дазволена перамяшчацца толькі арганізаванымі караванамі па строга азначаным шляхам. Кожнае адхіленне ад гэтых правілаў (незарэгістраваныя караваны, «левыя» дарогі і кантрабанда) лічыліся самымі цяжкімі злачынствамі і караліся смерцю. Нават выходзіць з Шабвы караваны маглі толькі праз пэўныя вароты.
 
Багацце і важнасць Шавбы заключаліся ў пазіцыі горада, які быў важным месцам збору і арганізацыі каравана для перасячэння вялікай пустыні Руб аль-Халі. Удзельнікі каравана павінны былі заплаціць адну дзясятую частку кошту тавару ў імя галоўнай багіні Сіін.
 
[[Файл:Bm 125682.jpg|thumb|right|240px|Гарэлка для ладана. Каля III стагоддзя н. э. Знойдзена ў [[Горад Шабва|Шабве]].]]
Увесь гадавы збор араматычных смолаў насельніцтва было абавязана прыносіць у храмы Шабвы, і нікому не дазвалялася вывозіць за межы краіны нават адзін кавалачак смалы. Але спроб парушыць гэтае абмежаванне, верагодна, было шмат. Напрыклад, індыйскія гандляры імкнуліся скупляць смолы на месцы іх збору. Калі гэтыя парушэнні станавіліся вядомымі, то караліся смерцю тыя, хто прадаваў смалу. Кажуць, што толькі пасля таго, як святар забіраў дзясятую частку араматычнай смалы «для бога», гэта значыць на карысць дзяржавы, цар дазваляў свабодны гандаль гэтым таварам. Толькі тады гандляры маглі пакупацькупляць і прадаваць свяшчэнны тавар<ref name="Shabwa"/>.
 
З Шабвы караваны ў тры тысячы вярблюдаў, часта расцягнуўшыся на трыццаць кіламетраў, адпраўляліся раз ці два ў год, у хуткім часе пасля заканчэння дажджэй. Іх шлях ляжаў праз семдзесят населеных пунктаў, у тым ліку праз {{нп3|Горад Марыб|Марыб|ru|Мариб}}, {{нп3|Неджд||ru|Неджд}}, [[Горад Мекка|Мекку]], [[Горад Джыда|Джыду]], [[Горад Медзіна|Ясрыб]] (так у тыя часы называлі Медзіну), [[Петра|Петру]] і іншыя, у [[Горад Газа|Газу]] да [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]]. Такі пераход працягваўся не меньшменш за семдзесят дзён. У крамах міжземнаморскіх гарадоў, такіх, як [[Горад Александрыя|Александрыя]], работнікаў у канцы дня распраналі і абшуквалі, каб яны не вынеслі нават кавалачка смалы. З мэтай захаваць у таямніцы шлях да сховішчаў, перад варотамі гандлёвых кантораў работнікам завязвалі вочы ці апраналі на галаву густую сетку, пагэтамутаму мала каму быў вядомы шлях да скарбаў<ref name="Shabwa"/>.
 
З цягам часу гандаль араматычнымі рэчывамі прыйшоў у заняпад, бляск паўднёвааравійскіх гарадоў пацьмянеў. І толькі нешматлікія караваны працягвалі хадзіць па старым шляхам, пракладзеным задоўга да адкрыцця араматычных рэчываў, перавозячы неабходную для жыцця соль.