Беларускі піянер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Закрыта згодна з абмеркаваннем на адмысловай старонцы
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 12:
Друкаваліся творы [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], Уладзіміра Дубоўкі, [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], [[Міхась Зарэцкі|Міхася Зарэцкага]], [[Паўлюк Трус|Паўлюка Труса]], [[Кандрат Крапіва|Кандрата Крапівы]], [[Тодар Кляшторны|Тодара Кляшторнага]], [[Валерый Дзмітрыевіч Маракоў|Валерыя Маракова]], [[Міхась Чарот|Міхася Чарота]], праз работу з «пікорамі» (піонэрамі-корэспандэнтамі) было адкрыта шмат новых літаратурных імёнаў. Дзякуючы публікацыі ў «Беларускім піонэры» шырокаму колу чытачоў стаў вядомы выкладчык гісторыі і геаграфіі з Менска Іван Міхайлавіч Фёдараў, гістарычная аповесць якога «Чалавек ідзе» ўпершыню з'явілася ў лістападаўскім нумары за 1926 год пад псеўданімам Янка Маўр (у 1929 г. ён стаў членам рэдкалегіі часопіса).
 
Мастацкая аздоба часопіса адпавядала густам, пошукам і практыцы 1920-х гадоў. Для яго загалоўка былі распрацаваны некалькі відаў «фігурных» шрыфтоў. Рэгулярны ўдзел у афармленні прымалі мастакі [[Анатоль Мікалаевіч Тычына|А. Тычына]], [[Г. Змудзінскі]], [[А. Абрамаў]], [[Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч|М. Філіповіч]], [[А. Вало]], [[Яфім Мікалаевіч Тарас|Я. Тарас]], [[Яўген Андрэевіч Саматыя|Я. Саматыя]], [[Раман Мацвеевіч Семашкевіч|Р. Семашкевіч]]. Вокладку першага нумара зрабіў мастак [[П. Гуткоўскі]], пасля гэтага часцей за ўсё на вокладцы змяшчалі малюнкі [[Я.Янка Кашкель|Я. Кашкеля]], А. Вало; фотарэпрадукцыі (у тым ліку каляраваныя) і фотакалажы П. Гуткоўскага.
 
Выданне часопіса спынілася без аб'яўлення прычыны ў верасні 1929 года, апошнім выйшаў № 17-18. Пасля гэтага рэдкалегія часопіса падзялілася: адказны рэдактар П. Гарбуз і В. Буклей сталі працаваць у новазаснаванай газеце [[Піянер Беларусі (1929)|«Піянер Беларусі»]]; падпісчыкі «Беларускага піонэра» да канца году замест часопіса атрымлівалі гэту газету. Член рэдкалегіі «Беларускага піонэра» А. Якімовіч перайшоў на працу ў новазаснаваны часопіс для малодшых школьнікаў [[Іскры Ільліча|«Іскры Ільліча»]].