Джавані-Натале Маньяні: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
|Rodovid =
}}
'''Джавані-Натале Маньяні''' ({{lang-it|Giovanni Natale Magnani}}, {{lang-la|Joannes Natalis Magnani}}; [[25 снежня]] [[1747]], [[Балоння]], [[Італія]] – [[22 кастрычніка]] [[1794]], [[Полацк]]<ref name=":0">[https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&n=3948&q=0 Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.]</ref>) – езуіцкі святар і педагог.
 
Уступіў у [[Таварыства Ісуса]] [[29 кастрычніка]] [[1763]] г. у [[Венецыя|Венецыянскай]] правінцыі<ref name=":0" />. У [[1783]] г. або ў [[1784]] г. пераехаў на [[Беларусь у складзе Расійскай імперыі|Беларусь]]<ref>Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 134.</ref>. Прафесар этыкі і натуральнага права ў [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]] (1784–1785). [[15 жніўня]] [[1785]] г. даў манаскія абяцанні<ref name=":1">[http://www.sjweb.info/arsi/documents/Russia_1788-lowquality.pdf Catalogus Personarum et Officiorum Societatis Jesu in Albarussia in annum 1778.]</ref>. У 1785–1786 гг. быў гісторыкам правінцыі ордэна ў [[Полацк|Полацку]]<ref name=":0" />, браў удзел дзейнасці у камісіі на чале з [[Францішак Караў|Францішкам Караў]], якая распрацавала новы «План вучэбных заняткаў» (''Ratio Studiorum'') для езуіцкіх навучальных устаноў. У выніку школьнай рэформы быў пашыраны аб’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў<ref>Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 143.</ref>.
 
У 1787–1788 гг. – выхавацель сына [[Беларускае генерал-губернатарства|беларускага генерал-губернатара]] Пятра Багданавіча Пасэка<ref name=":0" /> (у каталогу Таварыства Ісуса на 1787/1788 навучальны год пазначаны як прафесар паэтыкі і рыторыкі<ref name=":1" />). Прафесар французскай мовы ў [[Магілёўскі езуіцкі калегіум|Магілёўскім езуіцкім калегіуме]] (1788–1789), прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацку (1789–1793), сакратар правінцыяла [[Геранім Віхерт|Гераніма Віхерта]] ў [[Орша|Оршы]] (1793–1794). Памёр пад час эпідэміі, даглядаючы хворых<ref name=":0" />.
 
Пераклаў на італьянскую мову «Гісторыю» [[Іосіф Флавій|Іосіфа Флавія]] і казанні [[Пётр Скарга|Пятра Скаргі]]<ref>Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – s. 269.</ref>.
 
{{зноскі}}