Пракоп Вялікі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 1:
{{Асоба}}
[[Выява:Prokop Holý.jpeg|thumb|Пракоп Вялікі]]
'''Пракоп Вялікі''' ({{lang-cs|Prokop Veliký}}), таксама вядомы як '''''Пракоп Голы''''' ({{lang-cs|Prokop Holý}} ці {{lang-la|Prokopius Rasus}}) (каля [[1380]]  — [[30 мая]] [[1434]], Ліпаны)  — радыкальны [[гусіты|гусіцкі]] правадыр, палітык і вайскавод. З [[1426]] гады  — асноўны ідэолаг і палітычны дзеяч [[табарыты|табарытаў]]. Загінуў у [[бітва пад Ліпанамі|бітве пад Ліпанамі]].
 
Першапачаткова Пракоп быў утраквістам (памяркоўнае крыло гусітаў), жанатым святаром, родам з уплывовай пражскай сям'ісям’і. Пачаўшы як святар, Пракоп стаў найболей выбітным правадыром табарытаў у познім перыядзе [[гусіцкія войны|гусіцкіх войн]]. Не быўшы непасрэдным пераемнікам [[Ян Жыжка|Яна Жыжкі]], ён камандаваў войскамі Табара пры перамогах над [[немцы|немцамі]] і [[каталіцтва|каталікамі]] ў бітвах пры [[бітва пры Усці-над-Лабем|Усці-над-Лабем]] у [[1426]] і [[бітва пры Домажліцах|Домажліцах]] у [[1431]]. Пераканаўчае паражэнне, нанесеная [[крыжакі|крыжакам]] [[Свяшчэнная Рымская Імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]], прывяла да мірных перамоў у Хебе паміж гусітамі і прадстаўнікамі Базельскага сабора (1432).
 
Пракоп дзейнічаў як лідар табарытаў у іх рэйдах у [[Венгрыя|Венгрыю]] і [[Германія|Германію]], асабліва ў [[1429]], пры рэйдзе чэшскага войска ў [[Саксонія|Саксонію]] і [[Нюрнберг]]. Аднак гусіты не ставілі за мэту захопліваць нямецкія землі, і ў горадзе Кульмбах быў складзена мірная дамова з бургграфом нюрнбергскім [[Фрыдрых I|Фрыдрыхам I]], па якім гусіты пакінулі межы Германіі. Калі чэхі пачалі перамовы з імператарам [[Жыгімонт I Люксембургскі|Жыгімонтам]] і [[Базельскі сабор|Базельскім саборам]], Пракоп узначаліў пасольства, адпраўленае ў [[Базель]]. Перамовы скончыліся безвынікова, і пасольства вярнулася ў [[Чэхія|Чэхію]].
 
Пасля няўдачы ў дасягненні кампрамісу з каталікамі чэшская знаць, як утраквістская, так і каталіцкая, сфармавала канфедэрацыю для супрацьдзеяння радыкальнаму гусізму, які з прычыны поспехаў Табара карыстаўся вялікай папулярнасцю ў гарадах Чэхіі. Барацьба пачалася ў [[Прага|Празе]], дзе жыхары [[Стары горад, Прага|Старога Горада]] атрымалі верх над радыкальным Новым Горадам. Пракоп выклікаў на дапамогу [[Пракоп Малы|Пракопа Малога]], які камандаваў войскам табарытаў, і паўстаў умацаваным лагерам пад Прагай. 30 траўня 1434 гады іх войска было атакавана і разбіта аб'яднаныміаб’яднанымі сіламі утраквістаў і каталікоў у бітве пры Ліпанах. Абодва Пракопа былі забіты ў баі.
 
{{зноскі}}
Радок 13 ⟶ 14:
{{Commons|Category:}}
* {{З|ВСЭ|http://slovari.yandex.ru/dict/bse/article/00063/06700.htm|загаловак=Прокоп Великий|выданне=3-е}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Военачальнікі Чэхіі]]
[[Катэгорыя:Гусіты]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Ліпанах]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1434 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 30 мая]]