Гідэнзэ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
 
== Гісторыя ==
[[Выява:Antonie Biel Auf Hiddensee.jpg|thumb|left|Вёска на Гідэнзэ. Малюнак каля [[1864]] г.]]
Найстаражытнейшым сведчаннем прысутнасці чалавека на Гідэнзэ з'яўляецца пахаванне [[германцы|германскай]] жанчыны, якое датуецца [[3 стагоддзе|III]] ст. н. э. У [[7 стагоддзе|VII]] ст. тут пасяліліся [[славяне]]. Лічыцца, што сучасная назва вострава паходзіць ад імя [[нарвегія|нарвежскага]] караля Хедына. Упершыню яна ўзгадваецца [[Саксон Граматык|Саксонам Граматыкам]], прысутнічае ў [[Малодшая Эда|Малодшай Эдзе]].
 
[[13 красавіка]] [[1296]] г. [[Руген|руянскі]] князь Візлаў II перадаў Гідэнзэ [[Цыстэрцыянцы|цыстэрцыянцам]], якія заснавалі на ім [[абацтва]] [[Мікалай Цудатворац|Святога Мікалая]]. Яно было ліквідавана ў [[1536]] г. у выніку [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Востраў быў падпарадкаваны [[Памеранія]]й. Падчас [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] пацярпелі знакамітыя [[лес|лясы]] Гідэнзэ, спаленыя, каб не дазволіць вываз [[драўніна|драўніны]] ў [[Данія|Данію]]. У [[1648]] - [[1815]] гг. уваходзіў у склад [[Швецыя|Швецыі]].
 
У 1815 - [[1945]] гг. Гідэнзэ знаходзіўся пад катролем [[Прусія|Прусіі]]. У [[1864]] - [[1872]] гг. берагавая лінія моцна пацярпела ад [[шторм|штармоў]]. Каб узнавіць яе, была пабудавана [[дамба]], ствараліся штучныя лесанасаджэнні. У [[1939]] г. усе паселішчы вострава былі аб'яднаны ў адзіны [[муніцыпалітэт]].