177
правак
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Сацыяльна-палітычная праграма газеты набліжалася да сялянска-работніцкага сацыялізму: народаўладдзе, ліквідацыя эксплуатацыі наёмных работнікаў, ідэя кіравання грамадствам праз «усялякія таварыствы, кааператывы, прафесіянальныя работніцкія хаўрусы». Выступала за нацыянальна-культурнае адзінства беларускага народа, незалежную Беларускую рэспубліку, якая магла б уваходзіць на канфедэратыўнай аснове ў адроджанае Вялікае Княства Літоўскае. Інфармавала пра сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці, унутранае і міжнароднае становішча краю. Вітала звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі і нацыянальнае самавызначэнне народаў. Найвышэйшымі каштоўнасцямі вольнага грамадства лічыліся нацыянальная незалежнасць, інтэлектуальная і палітычная свабода, родная мова і культура, сацыяльны аптымізм і хрысціянская вера.
Газета надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, у т.л. артыкулы «1491 — 1916» (па гісторыі беларускага друку), «У 400-летнюю гадаўшчыну» (пра «Біблію» Ф. Скарыны), «Рэфармацыйны рух на Беларусі», «Прычыны заняпаду беларускага адраджэння ў XIX ст.», «Абычаёвае права беларускага сялянства» В. Ластоўскага (пад псеўд. Власт, В. Л.), «Святы Іазафат Кунцэвіч» [[Б. Пачопка|Б. Пачопкі]] (пад крыпт. Б. П.), «10-летні юбілей беларускай прэсы», «Разбітая традыцыя» (пра неабходнасць адраджэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы) [[А. Луцкевіч]]а (пад псеўд. І. Мялешка), «Памяці Справядлівага» (пра К. Каліноўскага)
== Літаратура ==
|
правак