Ален Гінзберг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{пісьменнік}}
'''Ален Гінзберг''' ({{lang-en|Allen Ginsberg}}; {{ДН|3|6|1926}}, [[Ньюарк]], [[штат Нью-Джэрсі]], [[ЗША]]  — {{ДС|5|4|1997}})  — амерыканскі паэт, адзін з лідараў [[Разбітае пакаленне|Біт-пакалення]].
 
== Біяграфія ==
Ірвін Ален Гінзберг нарадзіўся ў Ньюарку, а вырас непадалёк ад Патэрсана ў штаце Нью-Джэрсі ў яўрэйскай сям'ісям’і. Бацька Луіс быў пісьменнікам і настаўнікам. Маці Наомі эмігравала ў Амерыку з Расіі, яна мела камуністычныя погляды і часта вадзіла сына Алена на камуністычныя сходкі. Неўзабаве ён таксама зрабіўся перакананым камуністам. Калі Ален быў яшчэ хлопчыкам, маці пачала пакутаваць на псіхічную хваробу. Пасля спробы самагубства Наомі змясцілі ў клініку для псіхічна хворых, практычна ўсё юнацтва Алена яна правяла ў клініках. Наомі памерла ў 1956, і над яе магілай не сказалі кадзіш, таму што сабралася менш за дзесяць мужчынаў-яўрэяў. Пасля смерці маці Ален Гінзберг атрымаў яе ліст у адказ на "«Сковыт"», які паэт ёй даслаў. Уражанні А. Гінзберга ад стасункаў з маці, яе хваробы і смерці леглі ў аснову двух яго асноўных вершаў: "«Сковыт"» і "«Кадзіш па Наомі Гінзберг (1984—1956)"».
 
У першы год навучання ў [[Калумбійскі ўніверсітэт|Калумбійскім універсітэце]] Ален Гінзберг пазнаёміўся з Уільямам Бероўзам, Джэкам Керуакам і Джонам Клеланам Холмсам. Іх аб'ядналааб’яднала захапленне патэнцыялам амерыканскай моладзі, што існаваў па-за строгімі канфармісцкімі рамкамі пасляваеннай Амерыкі. Кар і Гінзберг часцяком разважалі пра так званае "«новае бачанне"» (''New Vision''; выраз, пазычаны ў [[А. Рэмбо]]) літаратуры і Амерыкі. У нью-ёркскім бары Ален Гінзберг пазнаёміўся з [[Грэгары Корса]]м, які нядаўна выйшаў з турмы.
 
У 1954 ў Сан-Францыска Ален Гінзберг сустрэў Пітэра Арлоўскі, з якім пражыў усё жыццё. У 1959 разам з Джонам Келі, Бобам Каўфманам і іншымі заснаваў паэтычны часопіс ''Beatitude''.
 
[[7.10]].[[1955]] у "«Шасці галерэях"» у [[Сан-Францыска]] адбылася адна з найважнейшых падзеяў эпохі Біт-пакалення, вядомая пад назвай чытанняў у "«Шасці галерэях"». Тады адбылася першая публічная прэзентацыя верша Алена Гінзберга "«Сковыт"», што прынёс яму сусветную славу. Падзеі гэтага вечара апісаў у сваім рамане "«Бадзягі Дхармы"» [[Джэк Керуак]].
 
Кніга "«Сковыт і іншыя вершы"» выйшла ў 1956 ў выдавецтве ''City Lights Bookstore'' і спачатку была забароненая за непрыстойнасць. Аднак выдавецтва выйграла судовую справу, адстаяўшы думку, што творы з кнігі маюць мастацкую каштоўнасць.
 
У 1957 А. Гінзберг разам з П. Арлоўскі пераязджаюць у [[Парыж]] да Г. Корсы, які паказвае ім занядбаны дом, што ў будучыні ператворыцца ў ''Beat Hotel''. У хуткім часе да кампаніі далучаюцца Бероўз і іншыя. Тут Гінзберг скончыў верш "«Кадзіш"», Корса напісаў "«Бомбу"» і "«Жаніцьбу"», Бероўз з папярэдніх запісаў сабраў раман "«Голы сняданак"». ''Beat Hotel'' закрыўся ў 1963.
 
У траўні 1965 А. Гінзберг прыехаў у [[Лондан]], дзе прапанаваў свае чытанні ў любым месцы задарма. Пасля чытанняў у кнігарні ''Better Books'' 11.7.1965 у Альберт-Холе прайшло "«Міжнароднае паэтычнае ўвасабленне"», якое сабрала больш за 7 тысяч слухачоў.
 
А. Гінзберг актыўна займаўся грамадска-палітычнымі справамі, доўгія гады ўдзельнічаў у палітычных пратэстах супраць шэрагу падзеяў, пачынаючы з вайны ў В'етнамеВ’етнаме і заканчваючы кампаніямі па барацьбе з наркотыкамі. Паводле рэлігійных перакананняў быў [[будызм|будыстам]].
 
У 1970-х А. Гінзберг перанёс два міні-інсульты, тады ж у яго дыягнаставалі хваробу Рэйно. Лічыцца, што яго апошнія публічныя паэтычныя чытанні прайшлі ў кнігарні ''Booksmith'' (Сан-Францыска) 16.12.1996. Ален Гінзберг памёр у [[Нью-Ёрк]]у ў атачэнні сям'ісям’і і сяброў, пакутуючы на рак печані, якім ускладніўся гепатыт.
 
== Прэміі і ўзнагароды ==