Уільям Шэкспір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 213:
Напрыклад, акцёр беларускага савецкага тэатра Аляксандр Астужаў у вобразе Атэла адышоў ад традыцыйнага тлумачэння маўра як раўніўца, чалавека неўтаймоўнага, дзікага запалу. Яго Атэла быў «чалавекам найвялікшага даверу да людзей, добрай і светлай любові, чалавекам, які адчувае велізарнае шчасце ад валодання ўнутранай гармоніяй і вялікія пакуты пры страце гэтай гармоніі… Атэла Астужава быў паэтам, мысліцелем, маральным суддзёй, а затым ужо ваяром».
 
Лір у выкананні [[Саламон Міхоэлс|Саламона МіхаэлсаМіхоэлс]]а — эпахальны шэкспіраўскі вобраз. У адрозненне ад іншых сусветнавядомых акцёраў, якія ігралі Ліра як бацьку, з жорсткай нялюдскасцю падманутага дочкамі, Міхаэлс на першы план выносіў не трагедыю старога бацькі і караля, а чалавека, які страшнай цаной заплаціў за разуменне свету. «Лір Міхаэлса, — піша прафесар Г. Н. Баяджыеў, — у сваіх нечалавечых пакутах знаходзіў праўду, за якую можна было плаціць жыццём. Ён паўставаў у фінале трагедыі як чалавек, які ўсё страціў, але замест згубленага набыў нешта значна больш каштоўнае: пазнанне супярэчлівага і страшнага свету».
 
Трэці спектакль — «Рамэа і Джульета» таксама быў выведзены за межы асабістых пачуццяў і сямейнай бытавой тэмы і вырашаўся як сацыяльная трагедыя. Услед за гэтымі пастаноўкамі на савецкай сцэне ствараецца цэлы шэраг іншых цікавых шэкспіраўскіх спектакляў.
 
Камедыйныя спектаклі «Шмат шуму з нічога» (театр[[тэатр ім.імя Вахтангава]], 1936), «Утаймаванне свавольніцы» (ЦТЧА, 1938) і «Як вам гэта спадабаецца» ([[тэатр ім.імя Ярмолавай]], 1940) з’явіліся значным этапам у засваенні камедыйнай творчасці Шэкспіра.
 
Пачатак новаму этапу шэкспіраўскага рэпертуара паклалі рэжысёры Г. Казінцаў ([[Ленінградскі тэатр ім.імя А. С. Пушкіна]]) і Н. Ахлапкоў (МаскоўскіМ[[аскоўскі тэатр ім.імя Ул. Маякоўскага]]), якія паставілі трагедыю «Гамлет» у пачатку 50-х гадоў.
 
Вялкім творчым дасягненнем з’явіліся шэкспіраўскія спектаклі, пастаўленыя [[Дзяржаўны рускі драматычны тэатр, Мінск|Рускім драматычным тэатрам ім.імя М. Горкага]] (г. Мінск). Пастаноўкі «Дванаццатая ноч», «Атэла», «Кароль Лір» атрымалі шырокае прызнанне гледачоў. Камедыйны спектакль «Дванаццатая ноч» (1945), пастаўлены рэжысёрам С. Уладычанскім, — вытанчаны, лёгкі, дасціпны, музычны. Ён поўны чароўнага жарту, акцёрскіх знаходак, жыццярадасны.
 
Найлепшым спектаклем тэатра быў «Кароль Лір» (1953). Рэжысёр спектакля народны артыст В. Фёдараў і мастак [[Армен Багратавіч Грыгар’янц|А. Грыгар’янц]], заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, з дакладнасцю ўзнавілі суровую атмасферу старажытнай Англіі.
 
Пастаноўкі п’ес Шэкспіра былі таксама здзейснены ў абласных тэатрах рэспублікі — [[Гомельскі абласны драматычны тэатр|Гомельскім]] («Зімовая казка» і «Рамэа і Джульета», рэжысёр [[Л. Эльстан]]) і [[Магілёўскі абласны драматычны тэатр|Магілёўскім]] («Утаймаванне свавольніцы», рэжысёр [[Б. Лур’е]]).
 
Беларускі тэатр пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адным з першых нацыянальных тэатраў звярнуўся да мастацкай скарбніцы англійскага генія. У 1925 годзе, у час вучобы творчай моладзі ў Беларускай студыі ў Маскве, мастацкі кіраўнік студыі [[Валянцін Сяргеевіч Смышляеў]], падрыхтоўваючы рэпертуар будучага тэатра, паставіў камедыю «Сон у летнюю ноч».
 
У гэтай п’есе, як і ў іншых камедыях, створаных у першы перыяд творчасці Шэкспіра, з найбольшай паўнатой адлюстраваліся аптымізм і жыццярадаснасць драматурга. «Сон ў летнюю ноч» — камедыя пра каханне, якое атрымлівае перамогу над усімі забабонамі. Шэкспір сцвярждае ў ёй гуманістычны погляд на пытанні маралі, кахання, шлюбу. Гэта — паэтычная, пранізаная рамантыкай, іскрыстая весялосцю камедыя. Для працы з навучэнцамі ён абраў «Сон у летнюю ноч», таму што лічыў, што гэтая народна-феерычная камедыя, звязаная са святам Івана Купалы, створаныя ў ёй характары юнакоў і дзяўчат, якія змагаюцца за сваё шчасце, за права любіць, будуць блізкія беларуская моладзі. Шэкспір гэтак жа, як і народная драма і антычная трагедыя, уваходзіў у праграму выхавання будучых акцёраў і рэжысёраў.
Радок 237:
«Сон у летнюю ноч», — паведамляла «Звязда», — «спектакль, у якім тэатр ажыццявіў прымяненне так званых светлавых дэкарацый. Гэта пастаноўка у мінулым сезоне прайшла ў Віцебску 22 разы».
 
Высокую ацэнку спектаклю даў знавец Шэкспіра, прафесар [[Пражскі ўніверсітэт|Пражскага універсітэта]] Здэнэк Неедлы, які бачыў яго ў лістападзе 1927 года. Выказваліся і крытычныя заўвагі. Адчувалася, што пастаноўка не пакідала абыякавых, выклікала ажыўленыя спрэчкі.
 
Творчае жыццё «Сна ў летнюю ноч» было працяглым. Ён пяць гадоў не сходзіў са сцэны і быў сыграны больш за сто разоў. «Сон у летнюю ноч» быў адным з любімых спектакляў акцёраў, яны заўсёды з радасцю ў ім гулялі, удасканальваючы з году ў год сваё майстэрства.