Баранавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
насельніцтва з Вікідадзеных
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 77:
У пачатку Першай сусветнай Вайны ў Баранавічах размяшчалася [[Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага|Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага]] рускай арміяй. З верасня 1915 г. да 5.1.1919 г. акупіраваны германскімі войскамі. У ваколіцах Баранавічаў праходзіла лінія фронту. У чэрвені—ліпені 1916 рускія войскі правялі [[Баранавіцкая аперацыя, 1916|Баранавіцкую аперацыю 1916 г.]]
 
5.1.1919 устаноўлена савецкая ўлада. З 6.2.1919 горад, цэнтр [[Баранавіцкі павет (БССР)|Баранавіцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. У сакавіку 1919 — ліпені 1920 і з верасня 1920 акупіраваны польскімі войскамі. [[18 сакавіка]] [[1919]] Польскі атрад кавалерыі пад кіраўніцтвам маёра Уладыслава Дамброўскага адбіў Баранавічы з рук бальшавікоў. Польскія войскі здабылі вялікую колькасць зброі, амуніцыі, іншых ваенных рэсурсаў, а таксама ўзялі ў палон шматлікіх бальшавіцкіх салдатаў<ref name="Wyszczelski"/>.
 
У 1921—1939 гадах ў складзе [[Польшча|Польшчы]], цэнтр [[Баранавіцкі павет (1920—1940)|павета]] [[Навагрудскае ваяводства, Польшча|Навагрудскага ваяводства]]. У 1924 годзе быў збудаваны драўляны [[Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Баранавічы)|касцёл Узвіжання Святога Крыжа]]. У горадзе існаваў таксама, створаны раней за варшаўскага, Помнік-магіла невядомага жаўнера<ref>[http://kyky.org/places/kali-manument-z-arlom-u-baranavichah-zmyanili-na-stalina-zabytyya-pomniki-panskaga-chasu Калi манумент з арлом у Баранавiчах змянiлi на Сталiна. Забытыя помнікі панскага часу]</ref>. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя Польскае Радыё Баранавічы, адной з мэтаў якой было супрацьстанне савецкай радыёпрапагандзе. У Баранавічах сваю сядзібу мела [[Наварудcкая брыгада кавалерыі]], якой ад 1937 года кіраваў генерал [[Уладыслаў Андэрс]]<ref name="koprowski"/>.
 
З пачаткам [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939|паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну]] (17.9.1939) на тэрыторыі Баранавіцкага павета пачасціліся выпадкі рабункаў і забойстваў. Ахвярамі былі заможныя грамадзяне і супрацоўнікі польскай адміністрацыі (пераважна палякі), а злачынцамі — бандыты, мясцовыя камуністы, сяляне і гараджане (пераважна беларусы і яўрэі). Часта злачынствы здзяйсняліся пад уплывам савецкай прапаганды. У сувязі з гэтым, у Баранавічах кіраўнік магістрата Ян Венгжын з мэтай абараніць горад ад анархіі сфарміраваў ''міліцыю'', якая налічвала 186 асабіста яму вядомых палякаў, насіла сінія павязкі на рукавах, мела кулямёты. Супраць існавання ''міліцыі'' выступіла група мясцовых камуністаў, якая ў 10:00 ўварвалася ў будынак магістрату і патрабавала ліквідаваць міліцыю, але сваёй мэты гэтыя камуністы не дасягнулі. ''Міліцыя'' дзейнічала да прыходу ў горад частак Чырвонай Арміі ў 14:00 17 верасня 1939 г., дзякуючы ёй Баранавічы былі адным з нешматлікіх месцаў у Заходняй Беларусі, дзе ў першыя гадзіны пасля пачатку Паходу Чырвонай Арміі не адбыліся пагромы<ref name="Wierzbicki"/>.