Джордж Герберт Уокер Буш: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Спасылкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
др арфаграфія, дапаўненне
Радок 80:
Джордж Буш стаў удзельнічаць у палітыцы неўзабаве пасля заснавання ўласнай нафтавай кампаніі. Член [[Палата прадстаўнікоў ЗША|Палаты прадстаўнікоў]] Сената (1966—71). Прадстаўнік ЗША у [[ААН]] (1970—72), а пасля дырэктар [[ЦРУ]] (1976—77). Яму не ўдалося атрымаць намінацыю ад [[Рэспубліканская партыя ЗША|Рэспубліканскай партыі]] на пасаду прэзідэнта ў [[1980]] годзе, але ён быў абраны напарнікам кандыдата [[Рональд Рэйган|Рональда Рэйгана]], і яны былі абраныя падчас выбараў. Падчас яго знаходжання на пасадзе, Буш узначальваў адміністрацыйныя мэтавыя групы па дэрэгуляванні і барацьбе з наркотыкамі.
 
У [[1988]] годзе Буш правёў паспяховую прэзідэнтскую кампанію і змяніў Рэйгана ў якасці прэзідэнта, перамогшы суперніка ад [[Дэмакратычная партыя ЗША|дэмакратаў]] [[Майкл Дукакіс|Дукакіса]]. Падчас прэзідэнцтва Буша былі праведзеныя ваенныя аперацыі ў [[Уварванне ЗША ў Панаму|Панаме]] і ў [[Вайна ў Персідскім заліве|Персідскім заліве]], адбылося падзенне [[Берлінская сцяна|Берлінскай сцяны]] ў 1989 годзе, а [[Савецкі Саюз]] распаўся праз два гады. Ва ўнутранай палітыцы Буш адмовіўся ад перадвыбарных абяцанняў і пасля барацьбы з Кангрэсам падпісаў закон аб павелічэнні падаткаў, што падарвала яго пазіцыі сярод рэспубліканцаў. У выніку слабогаслабага аднаўлення ад эканамічнага спаду, разам з працягампрацягу бюджэтнага дэфіцыту, а таксама моцнай выбарчай кампаніі незалежнага кандыдата [[Рос Пэро|Роса Пэро]] ён прайграў прэзідэнцкія выбары 1992 года дэмакрату [[Біл Клінтан|Білу Клінтану]].
 
Джордж Буш пакінуў свой пост у 1993 годзе, ён прымаў актыўны ўдзел, часта разам з Білам Клінтанам, у розных гуманітарных мерапрыемствах.
Радок 86:
== Прэзідэнцтва ==
=== Унутраная палітыка ===
Унутрыпалітычны курс Дж. Буша называўся «[[рэйганоміка]] без Рэйгана». Аднак, уласнай выразна сфармуляванай праграмы ён не меў, імкнучыся ва ўсім пераймаць папярэдніка. Менавіта недахоп свежай думкі быў асноўнай падставай для крытыкі Прэзідэнтапрэзідэнта. Аднак, нягледзячы на тое, што ў гэты перыяд [[Кангрэс ЗША|кангрэсКангрэс]] кантралявалі [[Дэмакратычная партыя ЗША|дэмакраты]], Бушу ўдалося дасягнуць згоды паміж двума партыямі па ключавых пытаннях унутранай і знешняй палітыкі, чым ён забяспечыў эфектыўнае выкананне сваёй праграмы. Бачнае месца ў прэзідэнцкіх мерапрыемствах належала барацьбе з наркаманіяй і арганізаванай злачыннасцю, вырашэнню экалагічных праблем, удасканаленню сістэмы аховы здароўя. Дзейнасць значна ўскладнялася эканамічным крызісам [[1989]]–[[1992]] гадоў, абумоўленай некаторымі негатыўнымі праявамі рэйганамікі. Асноўнай праблемай заставаўся дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і рост знешняга доўгу. Для яе рашэння Дж. Буш ажыццяўляў замарожванне дзяржаўных выдаткаў. Хоць падзенне вытворчасці было найменшым у пасляваенны перыяд, менавіта неспрыяльная эканамічная кан’юнктура стала асноўнай прычынай паразы прэзідэнта на [[Прэзідэнцкія выбары ў ЗША (1992)|выбарах]] [[1992]] года ад дэмакрата [[Біл Клінтан|Біла Клінтана]].
 
=== Знешняя палітыка ===
У знешняй палітыцы Прэзідэнтпрэзідэнт таксама спрабаваў пераймаць папярэдніка — назва курса — «стрымліванне і запалохванне». Яго рэакцыя як прэзідэнта на дыпламатычныя ініцыятывы савецкага лідара [[Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў|М. Гарбачова]] спачатку была расцэнена неадэкватнай{{крыніца?}}. Аднак пасля сітуацыя змянілася. Адбыліся сустрэчы лідараў двух звышдзяржаў: у [[1989]] годзе на [[Мальта|Мальце]], калі было абвешчана аб завяршэнні [[Халодная вайна|халоднай вайны]], і ў [[1990]] годзе ў [[Вашынгтон]]е. Пасля, у ліпені [[1991]] года, яны падпісалі дагавор аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў ([[СНУ-1]] або [[СТАРТ-1]]). У снежні [[1989]] года Буш ініцыяваў інтэрвенцыю ў [[Панама|Панаму]] пад падставай барацьбы з наркаманіяй для звяржэння свайго саюзніка генерала [[Мануэль Нар’ега|Нар’егі]] ([[аперацыя «ДакладнаяПравая справа»]]), што спрыяла росту яго папулярнасці ў ЗША. Поспех у [[Вайна ў Персідскім заліве|вайнеВайне ў Персідскім заліве]] супраць [[Ірак]]а ([[1991]]) яшчэ больш падняў яго папулярнасць. Прычынай вайны быў востры міжнародны крызіс у гэтым рэгіёне ў [[1989]]–[[1991]] гадах, звязаны з анексіяй Іракам [[Кувейт]]а. У [[1990]] годзе быў створаны «[[Шчыт пустыні]]» — кантынгент войскаў ЗША і іх саюзнікаў з мэтай абароны [[Саудаўская Аравія|Саудаўскай Аравіі]] ад магчымай іракскай агрэсіі, а [[17 студзеня]]—[[28 лютага]] [[1991]] года ажыццяўлена аперацыя «[[Бура ў пустыні]]», вызвалены Кувейт, а на таталітарны рэжым [[Садам Хусейн|Садама Хусейна]] накладзены санкцыі. На [[Блізкі Усход|Блізкім усходзе]] Буш працягваў падтрымліваць [[Ізраіль]] і дамагацца яго прымірэння з [[Арганізацыя вызвалення Палесціны|АВП]]. Важнае значэнне ў перыяд Буша займалі амерыкана-кітайскія адносіны. Але прэзідэнт падтрымліваў як [[КНР]], пра што сведчыць яго візіт у [[Пекін]], так і [[Тайвань]], сведчаннем чаго з’яўляецца ўзброеная дапамога апошняму, што выклікала незадаволенасць з боку абодвух кітайскіх дзяржаў. У чэрвені [[1989]] года [[сенат]] ЗША ўхваліў пакет санкцый супраць КНР (Адмова ад сумесных гандлёвых і эканамічных праграм), падставай да чаго стала расправа камуністычных улад над [[Падзеі на плошчы Цяньаньмэнь|студэнтамі-маніфестантамі ў Пекіне]]. Узяў Дж. Буш ўдзел і ў садзейнічанні [[Аб’яднанне Германіі (1990)|аб’яднанню Германіі]]: ён быў адным з тых, хто [[12 верасня]] [[1990]] года ў [[Масква|Маскве]] падпісаў Дагавор аб урэгуляванні германскага пытання, які прадугледжваў аб’яднанне [[ФРГ]] і [[ГДР]]. Пасля распаду СССР ЗША падтрымалі новыя незалежныя дзяржавы і ўсталявалі з імі дыпламатычныя адносіны. Наконт праграмы [[супрацьракетная абарона|СРА]], то Буш працягнуў развіццё [[СОІСтратэгічная абаронная ініцыятыва|САІ]] Рэйгана. У 1991 і 1993 гадах падпісаў 2 амерыканска-расійскіядва пагадненні з СССР/Расіяй аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў.
 
== Сям’я ==
Радок 99:
== Цікавыя факты ==
* [[Катлета па-кіеўску (промова)|Прамова Джорджа Буша 1 жніўня 1991 года ў Кіеве]], у якой ён заклікаў украінцаў застацца ў складзе СССР, увайшла ў гісторыю пад назвай «Chicken Kiyv» («катлета па-кіеўску»), паколькі ў англійскай мове слова «chicken» мае пераноснае значэнне «баязлівец».
* Ужо былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш адзначыў сваё 75-годдзе, 80-годдзе і 85-годдзе скачком з парашутам у тандеметандэме з інструктарам.
 
{{зноскі}}